Домой В мире У сям‚і Кадафі выяўлена $20 мільярдаў у Брытаніі. Усё будзе сканфіскавана 6...

У сям‚і Кадафі выяўлена $20 мільярдаў у Брытаніі. Усё будзе сканфіскавана 6 каментароў

У сям‚і Кадафі выяўлена $20 мільярдаў у Брытаніі. Усё будзе сканфіскавана

6 каментароў Сяргей Гезгала | 07:31, 25 лютага 2011

Нерухомасць у Лондане і сродкі ў англійскіх банках, якія належаць Муамару Кадафі, у бліжэйшыя дні будуць канфіскаваныя, піша The Telegraph у пятніцу.

Выданню ўдалося высветліць, што казначэйства Вялікабрытаніі сфармавала спецыяльнае падраздзяленне для пошуку сродкаў сям’і Кадафі, перапраўленых у краіну.

У ходзе расследавання высветлілася, што лівійскі лідэр мае шматмільярдавыя даляравыя рахункі ў ангельскіх банках, а таксама камерцыйную нерухомасць і асабняк у Лондане — на агульную суму $ 20 млрд.

Усе актывы спачатку будуць замарожаныя, адзначае газета.

«Галоўнай задачай уладаў цяпер з’яўляецца эвакуацыя брытанскіх падданых з Лівіі. Але адразу пасля гэтага мы зоймемся актывамі Кадафі, гэта прыярытэтны накірунак», — заявіла выданню крыніца ў брытанскім урадзе.

МЗС Лівіі ў чацвер увечары абверг інфармацыю аб наяўнасці ў швейцарскіх банках рахункаў Кадафі, пра што раней заявілі ўлады Швейцарыі. Раней Кадафі быў уступіў у дыпламатычны канфлікт са Швейцарыяй, якая спрабавала пакараць за злачынства ягонага сына Ганібала.

Тым часам сам Кадафі ўчора ў тэлефоннай размове з лівійскім дзяржаўным тэлебачаннем абвінаваціў у падзеях «Аль-Кайду». Ён заявіў, што на вуліцы выходзяць юнцы. «Ніхто, каму больш за 20 гадоў, у гэтых падзеях удзельнічаць не будзе». Спрабуючы залагодзіць народ, Кадафі таксама даказваў, што ён ніякі не дыктатар, а проста «сімвалічны, маральны лідар, як брытанская каралева».

Ён абяцаў падвышэнне заробкаў і дараванне крэдытаў.

Тым часам учора ж спецчасткі Кадафі спрабавалі вярнуць кантроль над гарадамі Завія і Місурата. Паводле супярэчлівай інфармацыі, ім удалося разагнаць дэманстрантаў з цэнтра Завіі — горада на захад ад Трыпалі, дзе знаходзіцца найбольшы нафтаперапрацоўчы завод краіны. Для гэтага яны ўжылі кулямёты і артылерыю. У той жа час баі ў раёне аэрапорта Місураты скончыліся перамогай паўстанцаў. Місурата знаходзіцца за 200 км на ўсход ад сталіцы Трыпалі.

Большая частка ўсходу краіны перайшла пад кантроль паўстанцаў. Старэйшыны і інтэлігенцыя фармуюць там часовыя органы кіравання.

У прыватнасці, у Бенгазі гэтым займаюцца прафесары мясцовага ўніверсітэта. З усходу краіны даходзяць вычарпальныя звесткі, бо туды прыбылі дзясяткі замежных карэспандэнтаў.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя