Домой В мире У Сібіры ўзарваўся самалёт. На борце была ў тым ліку група «На-На»

У Сібіры ўзарваўся самалёт. На борце была ў тым ліку група «На-На»

Прынамсі, тры чалавекі загінулі, 31 абгарэў пры ўзгаранні самалёта ў Сургуце (Заходняя Сібір) 1 студзеня.

Падчас запуску рухавікоў, калі паветранае судна знаходзілася на магістральнай дарожцы, пачаўся пажар. Яго прычыны застаюцца няяснымі. Не выключаецца версія тэракта.

На борце было 116 пасажыраў і восем членаў экіпажа.

Відэарэпартаж з месца трагедыі размешчаны на сайце тэлекампаніі СургутИнформТВ.

Гэтым рэйсам ляцела таксама расейская поп-група «На-На».

Па словах саліста групы Сяргея Грыгор’ева, людзі выбіраліся з падпаленай машыны ў паніцы, літаральна па галовах. «Я сядзеў у хвасце самалёта і адным з першых убачыў пажар. Усё вакол заіскрыліся, паваліў чорны густы дым, у людзей пачалася паніка, яны вылазілі проста па галовах. У мяне перад вачыма ўсё жыццё пранеслася, я да гэтага часу не магу прыйсці ў сябе «, — распавёў Грыгор’еў. Па яго словах, «людзі вакол сцвярджаюць, што ў самалёце засталіся дзеці».

Удзельнікі групы паведамілі, што пажар распаўсюдзіўся вельмі хутка. «Самалёт разваліўся на дзве часткі і згарэў на нашых вачах за 10 хвілін».

Наша нива

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя