Домой Образование У першы дзень зімы – знакаміты марафонец і выкладчык выступіць у Бабруйску

У першы дзень зімы – знакаміты марафонец і выкладчык выступіць у Бабруйску

у першы дзень зімы, знакаміты марафонец, выкладчык, выступіць у Бабруйску, Юрась Каласоўскі, з МагілёваЧарговы занятак курсаў беларускай мовы «Мова Нанова»  1 снежня будзе прысвечаны тэме марафонаў.

Адмысловы госць сёняшніх моўных курсаў – марафонец са стажам Юрась Каласоўскі з Магілёва. Апроч таго ён адзін з лепшых настаўнікаў беларускай мовы ў Магілёве і выкладчык Мова Нанова.

у першы дзень зімы, знакаміты марафонец, выкладчык, выступіць у Бабруйску, Юрась Каласоўскі, з Магілёва

Некалькі фактаў пра госця:

–  З 2007 года працуе настаўнікам беларускай мовы ў Магілёўскай гарадской гімназіі №1

– У 2013 г. стаў настаўнікам года Магілёўскай вобласці

– Перакладае на беларускую мову метадычныя дапаможнікі

– Свабодна валодае польскай мовай

– Прабег марафоны ў Варшаве, Рызе, Лодзі, Торуні, міжнародны марафон дружбы Гародня-Друскенікі

Іншыя факты і цікавосткі прыходзьце і даведайцеся самі на курсах «Мова Нанова».

Калі вы сядзіце ў развагах пра тое ці не пачаць бегаць па гарадскім парку ці ўжо бралі удзел ў аматарскіх спартовых забегах, але маеце пытанні – не саромейцеся задаваць іх госцю курсаў.

Наведвальнікаў чакаюць па адрасе: вул. Чангарская, 54 (крэатыўная ппрастора «1387»), пачатак а 18.00.

 

Падрыхтавала Ганна Дусь

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя