Домой В стране У музеі культуры і побыту прайшоў этна-фэст «Камяніца» (фотарэпартаж)

У музеі культуры і побыту прайшоў этна-фэст «Камяніца» (фотарэпартаж)

16 верасня ў музеі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам прайшоў дзевяты па ліку этна-фестываль «Камяніца».

У гэтым годзе хэлайнерамі сталі украінскі гурт «Onuka», «Theodor Bastard» з Расеі ды беларускі гурт «Shuma».

Выступ «Shuma», праўда, так і не адбыўся. Арганізатары спаслаліся на тэхнічныя праблемы, а удзельнікі гурта на тое, што ім наўпрост не хапіла часу для выступа.

Асобнай падзеяй падчас фестываля стаў выступ гуртоў з Палесся. Упершыню на «Камяніцу» прыехалі два калектывы з Берасцейскай вобласці. Дуэт Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі з вёскі Вулька Драгічынскага раёна і трыа «Чабатухі» з вёскі Сташаны Пінскага раёна.

Канцэрт «Аўтэнтычныя спевы Палесся» праходзіў у будынку царквы і сабраў сапраўды шмат аматараў народных песен, у памяшканне цяжка было праціснуцца, многія сядзелі на падлозе і зачаравана слухалі «носьбітаў культуры».

 пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца"

 пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца"  пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца"  пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца" Уздоўж дарогі да сцэны размясціліся рамеснікі, а таксама пляцоўкі для стральбы з лука ды пнеўматычных стрэльбаў. Можна было набыць самаробны посуд, упрыгожванні, сувеніры ці паўдзельнічаць у майстар-класах. пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца"

 пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца"  пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца" Асноўная ж музычная праграма праходзіла на двух сцэнах: на малой размясціліся прадстаўнікі аўтэнтычнай традыцыі, на вялікай сцэне гралі пераважна пост-фольк.

 пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца"

 пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца"  пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца" Падчас «Спеўнага сходу» пад кіраўніцтвам лідара гурта «Vuraj» Сяржука Доўгушава некалькі тысяч чалавек разам заспявалі народныя песні.

 пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца"

 пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца"  пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца" Па неафіцыйных падліках на «Камяніцу» у гэтым годзе прыехала каля пяці тысяч чалавек.

 пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца"

 пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца"  пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца"  пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца" Гэтым годам колькасць людзей у нацыянальных строях была значна меншая, чым падчас папярэдніх фэстаў. Магчыма сыграла ролю тое, што раней для наведвальнікаў у строі быў прадугледжаны бясплатны квіток, у гэтым жа годзе такой акцыі не было. Але дзе-нідзе сустракаліся людзі і з нацыянальнымі элементамі на вопратцы ці з адпаведнымі ўпрыгожваннямі.

 пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца"

 пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца"  пад Менскам, у музеі культуры і побыту, прайшоў этна-фэст "Камяніца" Шмат забаў арганізатары прадугледзелі для сямейнага адпачынку. Маленькія наведвальнікі маглі папрыгаць на батуце, палазіць па скаладроме, памаляваць. Таксама можна было пагуляць і ў нацыянальныя гульні.

Больш за ўсё асноўная маса наведвальнікаў фэста чакала выступ украінскага гурта «Onuka». Перад іх сэтам колькасць людзей пачала імкліва павялічвацца. Выступ украінскага электра-фолк праекта і стаў завяршэннем сёлетнега фестываля «Камяніца».
 "Камяніца", Оnuka  "Камяніца", Оnuka  "Камяніца", Оnuka  "Камяніца", Оnuka  "Камяніца", Оnuka

 

Ганна Дусь

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя