Домой В стране У Мінску затрыманы сотні патэнцыйных дэманстрантаў

У Мінску затрыманы сотні патэнцыйных дэманстрантаў

25 сакавіка, Дзень Волі, Мінск, затрыманы, сотні, патэнцыйных, дэманстрантаў

У Мінску адбываюцца масавыя затрыманні патэнцыйных дэманстрантаў. Хапаюць любога, хто выяўляе пратэст, хто гуртуецца.

Карэспандэнты «Нашай Нівы» сталі сведкамі, як не менш за 40 чалавек былі затрыманыя ў двары ў раёне вуліцы Кузьмы Чорнага.

Яны сталі таксама сведкамі перавозкі дзясятка затрыманых людзей у мікрааўтобусе.

Калі карэспандэнты «Нашай Нівы» знялі момант масавага затрымання, іх таксама затрымалі. На гэты момант яны знаходзяцца ў аўтобусе міліцыі, куды людзей працягваюць падводзіць.

58 чалавек, пераважна міжнародных назіральнікаў, затрымалі на офісе праваабаронцаў-вясноўцаў.

Затрымлівалі кожнага, хто падымаў плакаты каля Акадэміі навук.

На іншым кардоне, на вуліцы Сурганава, згрудзілася каля 300 чалавек. Гэта людзі розных узростаў, мужжчын і жанчыны.

* * *

На вачах карэспандэнтаў «НН» у раёне плошчы Якуба Коласа былі затрыманыя сотні людзей.

 25 сакавіка, Дзень Волі, Мінск, затрыманы, сотні, патэнцыйных, дэманстрантаў
Ідэалагічна падкаваныя супрацоўнікі МУС (1).
25 сакавіка, Дзень Волі, Мінск, затрыманы, сотні, патэнцыйных, дэманстрантаў
Ідэалагічна падкаваныя супрацоўнікі МУС (2).

 25 сакавіка, Дзень Волі, Мінск, затрыманы, сотні, патэнцыйных, дэманстрантаў

 

http://m.nn.by/

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя