Домой В стране У Мінску прайшлі дзве акцыі да Дня Вайсковай славы

У Мінску прайшлі дзве акцыі да Дня Вайсковай славы

Неафіцыйны Дзень беларускай вайсковай славы адзначылі ў Мінску актывісты ды дэмакратычная грамадскасць.

8 верасня 1514 года адбылася бітва пад Воршай, у выніку якой войска Вялікага Княства Літоўскага атрымала перамогу над арміяй Маскоўскага княства. Гэтая гістарычная дата звязаная таксама і з прыняццем сімвалічнай прысягі беларускімі афіцэрамі на вернасць незалежнай Беларусі ў 1992 годзе.

«Акцыя Папярэджання»

Беларусь, у Мінску прайшлі дзве акцыі Беларусь, у Мінску прайшлі На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску ў гэты дзень праходзіла акцыя папярэджання супраць сумесных беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017», якія запланаваныя ў Беларусі з 14 па 20 верасня. Мерапрыемства не было дазволенае ўладамі, аднак каля 300 чалавек не пабаяліся выйсці на цэнтральную плошчу сталіцы, каб выказаць сваю нязгоду з палітыкай дзяржавы і будучымі вучэннямі.

Сярод прысутных на Кастрычніцкай плошчы былі шматлікія прадстаўнікі дэмакратычных сілаў – лідэры Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікола Статкевіч і Уладзімер Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Сяргей Марцэлеў, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель, сустаршыня БХД Павел Севярынец і іншыя актывісты.

Некаторыя з прысутных трымалі плакаты: «За мірную Беларусь», «Русский солдат, иди домой! Водки здесь нет».

На Кастрычніцкай плошчы актывісты абвясцілі рэзалюцыю, у якой асудзілі агрэсію Расіі супраць Украіны, а таксама вучэнні «Захад-2017» і выказалі гатоўнасць бараніць незалежнасць Беларусі са зброяй у руках.

Каля 20 гадзін калона дэманстрантаў рушыла ў бок Плошчы Перамогі. Там Уладзімер Някляў і Мікалай Статкевіч усклалі кветкі да Вечнага вагню.Беларусь, у Мінску прайшлі дзве акцыі, да Дня Вайсковай славы, акцыя

Далейшым пунктам шэсця стаў помнік партызану на плошчы Якуба Коласа, там было вырашана прыняць сімвалічную прысягу: «Я, патрыёт Беларусі, клянуся змагацца за свабоду і незалежнасць маёй краіны, клянуся берагчы Беларусь у сэрцы маім, бараніць яе ад любога ворага, клянуся быць верным Беларусі, ніколі не здрадзіць маім сябрам, якія змагаюцца за вольную Айчыну. Жыве Беларусь!»

Затрыманняў падчас самой акцыі не было. Прысутнічалі людзі ў цывільным, але яны не заміналі ўдзельнікам шэсця. Аднак пазней увечары стала вядома, што на прыпынку каля будынку Філармоніі затрыманая Ніна Багінская У часе акцыі актывістка несла бчб сцяг.

«Акцыя ў Кіеўскім скверы»

Адначасова з тым, 8 верасня праходзіў яшчэ адзін мітынг да Дня Вайсковай славы. На гэты раз мерапрыемства было дазволена ўладамі. Арганізатарамі акцыі выступілі прадстаўнікі Кансерватыўна-Хрысціанскай партыі БНФ.Беларусь, у Мінску прайшлі дзве акцыі, да Дня Вайсковай славы, акцыя Папярэджання

Акцыя распачалася а 18.00 гадзіне. Некалькі дзесяткаў актывістаў сабраліся каля кінатэатра «Кіеў». Многія з іх трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і сцягі КХП-БНФ.

Мітынг адкрыў намеснік старышыні КХП-БНФ Сяргей Папкоў. Адной з цэнтральных тэм мітынга таксама сталі будучыя вучэнні «Захад-2017».

«Мы разумеем, што Масква хоча ўцягнуць Беларусь у сваю, абсалютна чужую нам вайну супраць заходніх краін, супраць НАТО, супраць нашых суседзяў, з якімі ў нас мірныя і добрасуседскія адносіны. Мы папярэджваем агрэсара, што калі ён ня выведзе свае войскі і тэхніку пасля завяршэньня вучэнняў, то наш народ, нашыя вайскоўцы будуць разгортваць рух збройнага супраціву. Гэта ёсьць нашым правам і абавязкам у адпаведнасьці з Канстытуцыяй Беларусі. Наша змаганне – гэта змаганне за незалежнасьць, за волю, за сваю культуру, за будучыню і мір», – паведамляецца на сайце партыі.

Напрыканцы мітынгу актывісты зачыталі прысягу беларускіх вайскоўцаў і патрыётаў на вернасць Беларусі і прынялі рэзалюцыю «Спыніць расейскія вучэнні ў Беларусі».

За ўдзельнікамі акцыі назіралі каля дзясятка супрацоўнікаў міліцыі. Таксама вялася і відэаздымка мітынга. Каля 19.30 мітынг у Кіеўскім скверы завяршыўся.

 

Паводле звестак з адкрытых крыніц
Фота tut.by, Белапан