Домой Происшествия У Менску затрыманы ўзброены бабруйчанін

У Менску затрыманы ўзброены бабруйчанін

У Ленінскім раёне горада Менска ўзброены бабруйчанін напаў на аднаго з аўтаўладальнікаў сярод белага дня

Гэта адбылося на выходных, 10 ліпеня. Раней не судзімы жыхар Бабруйска, які быў узброены пісталетам ПМ-9, падсеў у аўтамабіль маркі BMW. Але ахвяра не разґубілася: уладальнік транспартнага сродку пачаў калатніну. У выніку яе злодзей быў скручаны. Мінакі, якія былі побач і бачылі ўсё гэта, выклікалі міліцыю.

Дзеля чаго ён гэта рабіў нам пачуць не атрымалася, кажа прэс-афіцэр Ленінскага РУУС горада Менска спадар Сяргей Козел, маўляў, дзеля прыгоды. Наконт жа таго, дзе ён набыў зброю, падазраваны адказаў, што набыў з рук у Бабруйску за 300 даляраў.

Падазраваны, 21-гадовы бабруйчанін, толькі летась у студзені дэмабілізаваўся.

Яму было прад’яўлена аб­ві­на­ва­чванне ў незаконным захоўванні зброі, што можа прывесці да сямі год пазбаўлення волі. Аднак, як нам паведаміў спадар Сяргей, могуць быць дададзены абвінавачванні ў нападзе з ужываннем агнястрэльнай зброі.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя