Домой В стране У Менску затрыманая Таісія Кабанчук

У Менску затрыманая Таісія Кабанчук

Падчас акцыі да Дня Волі ў Менску была затрыманая каардынатар партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук. З іншымі ўдзельнікамі мітынга яна рушыла да Плошчы Якуба Коласа. Разам з ёй супрацоўнікі праваахоўных структур забралі і яе сына Паўла.

Вядома, што іх адвезлі ў Савецкі РАУС.

Агулам падчас мірнай акцыі ў Менску затрыманыя сотні чалавек. Праваабаронцы і палітолагі параўноўваюць колькасць гэтых масавых «хапуноў» з затрыманнямі пасля выбараў 2010 года. Сярод  затрыманых  шмат пенсіянераў. Ёсць і збітыя міліцыянтамі…

Не гледзячы на наяўнасць акрэдытацый і рэдакцыйных пасведчанняў, затрымлівалі таксама журналістаў беларускіх ды замежных выданняў.

Мінск, затрыманая, Таісія Кабанчук, мітынг
Таісія Кабанчук уваходзіць у аўтазак пад гістарычным беларускім сцягам …

 

Ганна Дусь

Фота: http://m.nn.by/

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя