Домой Культура У Магілеве прайшоў касцінг да нацыянальнага конкурсу прыгажосці

У Магілеве прайшоў касцінг да нацыянальнага конкурсу прыгажосці



У магілеўскім Палацы культуры вобласці 16 студзеня прайшоў касцінг да Нацыянальнага конкурсу прыгажосці, які ладзіў тэлеканал АНТ, і ў якім прынялі ўдзел і прадстаўніцы нашага горада.

Удзельніц амаль з усіх районаў Магілеўскай вобласці і іншых рэгіёнаў ацэньвалі журналісты тэлеканала Яўген Лашкоўскі, Аляксандр Серабракоў і беларускія артысты.

Пачатак быў зацягнуты амаль на гадзіну. Пасля доўгага чакання канкурсанткі з’явіліся на сцэне.

Яны коратка распавялі аб сабе і сваіх здольнасцях, а некаторыя іх і прадэманстравалі. Напрыклад, с членам журы Дзядзей Ваней, пабароцца на руках выйшла Першая міс горада Рэчыца, а адна з дзяўчат зрабіла партрэт спевака.

Усяго ў першай частцы конкурсу прынялі ўдзел каля 100 дзяўчат.

Яго другая частка складалася з дэфіле ў купальніках. Ацэньваліся знешні выгляд дзяўчат, здольнасць з усмешкай на твары прыгожа хадзіць па подыюму. Па выніках гэтага конкурсу 60 дзяўчат прайшлі ў наступны конкурс — фатаграфаванне. Сярод іх было і некалькі бабруйчанак.

Ці прайшлі наші дзяўчаты ў фінал, пакуль невядома. Вынікі кастынга будуць падведзены пасля таго, як яны пройдуць ва ўсіх абласных цэнтрах. Толькі тады журы вызначыць удзельніц ад абласцей — па тры-шэсць ад кожнай. Фінал конкурсу адбудзецца 30 красавіка ў Мінску.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя