Домой Культура У лесатэхнікуме прайшоў конкурс патрыятычнай і аўтарскай песні

У лесатэхнікуме прайшоў конкурс патрыятычнай і аўтарскай песні

Ва ўстанове адукацыі “Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнікум” 18 лютага прайшоў конкурс патрыятычнай і аўтарскай песні “Песні нашых бацькоў”. Мерапрыемства было прысвечана 20-годдзю вываду войск з Афганістана.

Арганізавалі мерапрыемства аддзел моладзі адміністрацыі Ленінскага раёна і Ленінскі РК ГА “БРСМ”. Удзел у ім ўзялі вучні розных навучальных установаў Бабруйска. Кожны з іх прадстаўляў на суд журы песні ваенных гадоў і ўласнага сачынення на гэтую тэматыку. Удзельнікаў ацэньвалі ў трох намінацыях: саліст-вакаліст, афганская песня, аўтарская песня і вакальны гурт.

У намінацыі “лепшы саліст-вакаліст” з песняй “Дзевятага мая” перамог навучэнец БФ БДЭУ Яўгеній Тоўсцік. У намінацыі “лепшая афганская песня” лепшым стаў дуэт з БДАТК Канстанцін Шыгула і Ілля Канаплянік — у іх выкананні прагучала песня “19 год”. У намінацыі “аўтарская песня” лепшым быў прызнаны вакальны гурт з БДАЭК, які праспяваў песню “Мая Беларусь”. І лепшым вакальным гуртом стаў калектыў з БДАТК (песня “Свяча”).

Мерапрыемства праводзіцца штогод, пачынаючы з 1998 года.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя