Домой В мире У Кіеве адкрылі помнік, прысвечаны загінулым за Украіну беларусам

У Кіеве адкрылі помнік, прысвечаны загінулым за Украіну беларусам

29 сакавіка ў Кіеве па адрасе вуліца Беларуская, 22 быў адкрыты помнік беларусам, якія загінулі за Украіну. На ўрачыстым мерапрыемстве адсутнічаў афіцыйны беларускі бок. Затое прысутнічалі нашыя карэспандэнты.

 Кіеў, адкрылі, помнік, загінулыя, за Украіну, беларусы Кіеў, адкрылі, помнік, загінулыя, за Украіну, беларусы Кіеў, адкрылі, помнік, загінулыя, за Украіну, беларусы Значнасць мерапрыемства падкрэсліваецца прысутнасцю на ім жаўнераў з роты ганаровай варты.

Акрамя афіцыйных асоб на адкрыцці прысутнічала шмат беларусаў і грамадзян Украіны, якія прыйшлі ўшанаваць памяць па тых, хто «змагаўся за свабоду ўкраінскага народа».

Помнік выглядае як шыльда, на якой пераплецены белыя і чырвоныя стужкі. Таксама там ёсць надпіс: «Жыве Беларусь! Слава Украіне!».

Тэма адкрыцця помніка закранула беларускае грамадства. Некаторыя вядомыя праўладныя блогеры пішуць узбурэнні наконт таго, што ў помніку была выкарыстана неафіцыйная беларуская сімволіка і не быў запрошаны беларускі амбасадар. «Дый увогуле, – пішуць яны, – адкрыццё такога помніка – абраза ў бок беларускай дзяржавы».

Тэма адкрыцця помніка загінулым беларусам не пакінула абыякавым нікога. Аб ёй паведамлялі не толькі беларускія і ўкраінскія сродкі масавай інфармацыі, але й замежныя выданні.

Яўген Васьковіч