Домой В мире Кіеў: выстава аб беларусах з зоны АТА

Кіеў: выстава аб беларусах з зоны АТА

У Нацыянальным гістарычным музеі Украіны 28 сакавіка адкрылася выстава «Беларусы з Украінай у сэрцы». На ёй выстаўлены працы беларускіх і ўкраінскіх мастакоў, якія прысвечаны беларусам з зоны АТА (антытэрарыстычнай аперацыі).

Каб з’явілася гэтая выстава мастакі зладзілі пленэр у зоне баявых дзеянняў. Яны прысвяцілі свае карціны не толькі жывым, але й загінулым беларусам.

Некалькі карцін былі прысвечаны Алесю Чаркашыну. У ягоны гонар паставілі нават экспазіцыю. Таксама на плазменным экране паказвалі дакументальныя кінастужкі аб баявых дзеяннях.

Выставу адкрывалі беларусы, якія вымушана не могуць вярнуцца ў Беларусь, і ўкраінскі афіцыйны бок. Яна працягнецца роўна два месяцы.

Кіеў, выстава, беларусы, зона АТАКіеў, выстава, беларусы, зона АТА

Кіеў, выстава, беларусы, зона АТА

 

Яўген Глаголеў-Васьковіч.

Фота Александрыны Глаголевай-Васьковіч