Домой Общество У другі раз у працэсе над прафсаюзнымі актывістамі абвешчаны перапынак

У другі раз у працэсе над прафсаюзнымі актывістамі абвешчаны перапынак

суд Бабруйску і Бабруйскага раёну, працягваўся працэс, незалежныпрафсаюз РЭП, Галіна Лазарава, Аляксей Трафімаў
Галіна Лазарава.

У панядзелак, 4 снежня ў судзе Бабруйску і Бабруйскага раёну працягваўся працэс над сябрамі незалежнага прафсаюзу РЭП – Галінай Лазаравай і Аляксеем Трафімавым.

Нагадаю, што ў дачыненні іх заведзеная адміністратыўная справа за ўдзел у несанкцыянаваным уладамі пікеце 7 кастрычніка – у Міжнародны дзень змагання за годную працу.

Большую частку працэсу падпалкоўнік міліцыі Сяргей Рудзько спрабаваў адказваць на пытанні з боку суддзі Алены Гормаш, а таксама – абодвух прафсаюзных актывістаў. Але завяршыць справу і вынесці пастанову перашкодзіла неразгледжанае хадайніцтва, якое ўзнікла ўжо пасля пачатку працэса.

Ужо другі раз у судзе абвешчаны перапынак для прыняцця рашэння, на гэты раз, каб разгледзець і далучыць да матэрыялаў справы скаргу ў пракуратуру праваабаронцы Алега Жалнова. Разгляд справы актывістаў працягнецца 6 снежня.

 

Антон Пуціла
Фота с сайта http://praca-by.info/

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя