Домой Общество У Цэнтральнай раённай бібліятэцы Бабруйска адбыўся тэматычны вечар «Пяць вялікіх кніг» (Відэа)

У Цэнтральнай раённай бібліятэцы Бабруйска адбыўся тэматычны вечар «Пяць вялікіх кніг» (Відэа)

21 сакавіка ў
Цэнтральнай раённай бібліятэцы Бабруйска адбыўся тэматычны вечар «Пяць вялікіх
кніг». На ім бабруйчане даведаліся аб узнікненні асноўных святых пісанняў сусветнай культуры
(індыйскіх «Вед», кітайскай «Кнігі перамен», а таксама «Авесты», Бібліі і Карана). Вечар падрыхтаваў і ініцыяваў амаль сляпы чалавек — Леанід Мірановіч. А дапамагала яму, цытуючы радкі з гэтых кніг, бібліятэкар Жана Плышэўская.

Раней Леанід Мірановіч доўгі час кіраваў мясцовым таварыствам аматараў кнігі,
але і пасля таго, як амаль поўнасцю згубіў зрок, не спыніў сваю грамадскую асветніцкую
дзейнасць.

На гэты раз у камінную залу бібліятэкі завітала
даволі разнастайная публіка: ад людзей вельмі сталага ўзросту да зусім юных аматараў кнігі.

Дзіўна, што Леанід Якаўлевіч нават не мае вышэйшай адукацыі, большую частку жыцця
праслужыўшы тэхнікам-радыстам у войску. Усе свае веды ён набыў, дзякуючы
самаадукацыі.

Мясцовыя журналісты далі Леаніду Мірановічу мянушку «бабруйскі Борхес».
Як і знакаміты аргентынскі пісьменнік, ён згубіў зрок,
правядучы сваё жыццё сярод кніг.

Андрэй БАГДАНОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя