Домой Происшествия У Брэсце абрабаваны абменнік «Абсалютбанка»

У Брэсце абрабаваны абменнік «Абсалютбанка»

У брэсцкім мікрараёне «Паўднёвы» на вуліцы Жукава сёння ўвечары абрабаваны абменны пункт «Абсалютбанка».

Як паведамляе партал «Віртуальны Брэст», злачынец знёс блізу 1000 даляраў. Міліцыя спрабуе аператыўна яго затрымаць. На выгляд злачынцу 20-25 гадоў, апрануты ў вельветавую шапку, пры сабе меў прадмет, падобны да зброі.

Такія абрабаванні ў Беларусі — рэдкасць, і асабліва з імі не шанцуе “Абсалютбанку”. Год таму цягам тыдня ў Мінску былі абрабаваныя два яго абменнікі.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя