Домой Происшествия У Бабруйскую выпраўленчую калонію № 2 прыйшла бандэроль з наркотыкамі

У Бабруйскую выпраўленчую калонію № 2 прыйшла бандэроль з наркотыкамі

Незвычайная бандэроль прыйшла ў бабруйскую выпраўленчую калонію 2. У ёй былі знойдзены наркотыкі.

Бандэроль прыйшла да нас яшчэ 29 снежня мінулага года, паведаміў нам начальнік ВК 2 спадар Аляксандр Какунін. У ёй знаходзіліся рэчыва расліннага паходжання і белая сумесь.

Рэчывам расліннага паходжання аказалася марыхуана вагай 19,64 грамаў, а белай сумессю амфітамін вагаю 0,1058 грама. Пра тое, што бандэроль з Баранавічаў, даведаліся па зваротным адрасе. Дзеля дазнання выклікалі аператыўнага следчага. Зняволенага, якому была прызначана пасылка, паставілі на ўлік. За ім будуць весці пільны кантроль і назіранне.

Але даказаць ягонае дачыненне да справы вельмі цяжка. Бо ён, вядома, будзе адмаўляцца ад свайго ўдзелу, маўляў, я ні я, і хата не мая

Асобу таго, хто адсылаў бандэроль у Бабруйск, высветліць пакуль што не ўдалося. Невядомы чалавек зарэгістраваў пасылку на пошце 22 снежня. Але выкарыстаў ілжывы адрас.

Падобную справу мы разглядаем упершыню, адзначыў начальнік аддзялення па барацьбе са збытам наркотыкаў і гандлем людзьмі спадар Руслан Сей.

Калі чалавек, які адаслаў бандэроль, будзе зной-дзены і яго віна даказана, яму, згодна з часткай 2 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі, пагражае ад пяці да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя