Домой Видео У Бабруйску знаёміліся з фільмамі Андрэя Куцілы

У Бабруйску знаёміліся з фільмамі Андрэя Куцілы

Прагляд і абмеркаванне стужак рэжысёра-дакументаліста адбыліся ў тайм-клубе «13:87».

16 лістапада ў крэатыўнай прасторы «13:87» прайшоў паказ фільмаў рэжысёра-дакументаліста Андрэя Куцілы. Наведнікі тайм-клуба пазнаёміліся з апошнімі стужкамі аўтара – «Мімаходдзе» (2016) і «Цар гары» (2017). Паказ адбыўся ў межах праекта «СВАЁ Кіно: любім і глядзім».

Андрэй Куціла – адзін з найбольш яскравых і таленавітых прадстаўнікоў маладога беларускага кіно. Негледзячы на ўзрост, рэжысёр ужо зняў больш за дзесяць дакументальных стужак, якія ўдзельнічалі і станавіліся лаўрэатамі міжнародных фестываляў. На мінулым тыдні ягоны фільм «Цар гары» быў паказаны ў Менску на Нацыянальным конкурсе кінафестывалю «Лістапад»…

Фільмы ўразілі ўсіх без выключэння прысутных! Не дзіўна, што (негледзячы на тое, што сам аўтар не змог прысутнічаць на імпрэзе) абмеркаванне, якое адбылося адразу пасля прагляду, атрымалася надзвычай жывым і зацікаўленым. Гледачы абмяркоўвалі не толькі самі стужкі, але і тыя праблемы, якія яны закранаюць.

у Бабруйску, знаёміліся з фільмамі, Андрэя Куцілы, стужкі, рэжысёр-дакументаліст, тайм-клуб "13:87"

Кінапрагляды і сустрэчы з творцамі фільмаў у межах праекта «СВАЁ Кіно», якія з дапамогай сталічнага Цэнтра сучаснай культуры «Чарапаха, якая бяжыць» ладзіць гаспадыня тайм-клуба Наталля Халанская, працягнуцца і надалей.

 

Антон Пуціла
Фота і відэа Віктара Масаловіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя