Домой Общество У Бабруйску выяўлена падробка на ЦТ

У Бабруйску выяўлена падробка на ЦТ

Пятага ліпеня скончылася правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання. У Бабруйску выяўлена адно сур’ёзнае парушэнне.

Гэта адбылося на здачы тэставання па англійскай мове.

Была занадта відавочная неадпаведнасць, кажа дырэктар Бабруйскага філіяла БДЭУ спадар Уладзімір Гаўрыленка. Па пашпарту адна асоба, а ў наяўнасці іншая.

Але арґанізацыйная камісія адразу выявіла неадпаведнасць і не дапусціла ілжэабітурыентку да здачы тэсціравання. Гэта быў адзіны выпадак па Бабруйску такога кшталту ў гэтым годзе.

Усяго ў Бабруйскім філіяле БДЭУ здавалі цэнтралізаванае тэставанне па дзесяці прадметам. Было зарэгістравана агулам 12935 чалавек; не з’явіліся 359. Лідэрамі па набраных балах, па дадзеных на пятае ліпеня, з’яўляюцца сусветная гісторыя (98 балаў адзін чалавек), беларуская (97 балаў адзін чалавек) і руская (97 балаў два чалавекі) мовы.

Усе вынікі цэнтралізаванага тэсціравання і ўручэнне сертыфікатаў аб здачы будзе праводзіцца сёмага ліпеня.

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота Міхаіла ЛАРЧАНКІ