Домой Общество У Бабруйску выступяць Алесь Лось і Алеся Сівохіна

У Бабруйску выступяць Алесь Лось і Алеся Сівохіна

Музыкі-этнографы раскажуць на курсах «Мова Нанова» пра народныя інструменты

Бабруйскія курсы «Мова Нанова» запрашаюць усіх жадаючых наведаць заняткі «Народныя інструменты», што адбудуцца 5 траўня ў тайм-клубе «13:87» (гатэль «Бабруйск»).

У вас ёсць унікальная магчымасць убачыць, а галоўнае – пачуць традыцыйныя беларускія народныя інструменты, якія прывязуць госці  –  Алесь Лось і Алеся Сівохіна.

Алесь Лось  –  мастак, этнограф, музыка, майстар. Ён сам робіць скрыпкі, цымбалы, басэтлі, дуды ды грае на іх. Адрадзіў батлеечны тэатр. Гаспадар аграсядзібы «Хутар дудара».

Алеся Сівохіна  –  гітарыстка капэлі Алеся Лася, спявачка, кампазітарка, мастацкі кіраўнік Народнага літаратурнага тэатру «Жывое слова».

Пачатак а 18-й гадзіне, уваход вольны.

 

Ул.інф.