Домой Культура У Бабруйску стартавала акцыя «Мы перамаглі разам»

У Бабруйску стартавала акцыя «Мы перамаглі разам»

Першага лютага ў Бабруйску стартавала акцыя «Мы перамаглі разам». У ёй прымаюць удзел усе бібліятэкі горада.

Ідэя ўзнікла ў снежні минулага года ў ЦГБ імя Максіма Горкага, калі складаўся план мерапрыемстваў на наступны год.

За аснову мы ўзялі дэвіз, якім скарысталіся краіны СНД: «Мы перамаглі разам», распавядае загадчыца аддзелам бібліятэчнага маркетынгу спадарыня Святлана Лапуцька. І калі летась мы рабілі большы ўхіл на тую літаратуру, якая датычыцца Беларусі, то ў гэтай акцыі мы хочам прапанаваць нашым чытачам творы пісьменнікаў і паэтаў розных народаў былой СССР.

Кожная бібліятэка падрыхтуе спісы ўдзельнікаў вайны, якія жывуць у яе зоне абслугоўвання і пачне их індывідуальнае абслугоўванне. Такім чынам, калі ветэран пажадае, то кнігі і часопісы будуць насіць яму дадому.

Як заўсёды, будуць ладзіцца сустрэчы з ветэранамі і людзьмі, якія перанеслі Халакост. Іх запросяць распавесці пра тое, што адбывалася ў тыя часы.

Кніжныя выставы аформлены ва ўсіх бібліятэках горада, кажа спадарыня Святлана. Таксама выкарыстаны прадметны рад (эстэтычнае афармленне бібліятэкі на акрэсленую тэматыку). Наш аддзел, напрыклад, аказвае дапамогу нашым бібліятэкарам метадычнай літаратурай. А яшчэ мы запрашаем чытачоў прымаць удзел у напісанні творчых работ гэта малюнкі і вершы на ваенную тэматыку. Лепшыя з іх будуць адабраны і апублікаваны на сайце бабруйскага гарвыканкама, а пасля заканчэння акцыі сабраны ў зборнік вершаў.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу бібліятэкі імя Горкага ў рамках гэтай акцыі стварыў трыццаціхвілінны фільм «Памяць свяшчэнна». Ён разлічаны на розную аўдыторыю. У ім выкарыстаны фрагменты мастацкіх фільмаў, хроніка, здымкі кніжных выстаў мінулага года. Фільм «Памяць свяшчэнна» можна будзе набыць у ЦГБ імя М. Горкага.

Акцыя скончыцца 31 траўня.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя