Домой Общество У Бабруйску скончыўся працэс над прафсаюзнымі актывістамі. З адмоўным вынікам

У Бабруйску скончыўся працэс над прафсаюзнымі актывістамі. З адмоўным вынікам

Аляксея Трафімава і Галіну Лазараву пакаралі мінімальна магчымым спагнаннем, але яны збіраюцца абскарджваць пастанову суда.

у Бабруйску скончыўся працэс, над прафсаюзнымі актывістамі, з адмоўным вынікам, Аляксей Трафімава, Галіна Лазарава, пастанова суда
Галіна Лазарава
у Бабруйску скончыўся працэс, над прафсаюзнымі актывістамі, з адмоўным вынікам, Аляксей Трафімава, Галіна Лазарава, пастанова суда
Аляксей Трафімаў.

6 снежня ў судзе Бабруйскага раёну і Бабруйску завершыўся працэс над сябрамі незалежнага прафсаюзу РЭП – Галінай Лазаравай і Аляксеем Трафімавым. У дачыненні да іх была заведзеная адміністратыўная справа за ўдзел у несанкцыянаваным уладамі пікеце 7 кастрычніка – у Міжнародны дзень змагання за годную працу.

Нагадаю, што сітуацыя з шматдзетнай маці Галінай Лазаравай атрымала рэзананс у сувязі з скандальным эпізодам, калі яе 11 кастрычніка ў дзіцячым шпіталі з цяжка хворым на бранхіт гадавалым дзіцём на руках дапытваў «пад пратакол» падпалкоўнік міліцыі Сяргей Рудзько.

у Бабруйску скончыўся працэс, над прафсаюзнымі актывістамі, з адмоўным вынікам, Аляксей Трафімава, Галіна Лазарава, пастанова суда
Сапраўдны падпадпадпалкоўнік…

Спадарыня Лазарава падала скаргу на дзеянні Рудзько, але яна была пакінута без задавальнення. Суд абапіраўся на вынікі праведзенага службовага раследвання, якое парушэній у дзеяннях міліцыянта не знайшла. Усе тры дні працэсу Сяргей Рудзько прысутнічаў у судовай зале і адказваў на пытанні з боку суддзі Алены Гормаш, а таксама – абодвух прафсаюзных актывістаў…

Суд палічыў віну актывістаў поўнасцю даказанай. Бабруйчане падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 2 базавых вялічынь (46 руб.) – кожны. Галіна Лазарава і Аляксей Трафімаў збіраюцца абскарджваць пастанову ў Магілёўскім абласным судзе.

 

Антон Пуціла
Фота Віктара Масаловіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя