Домой В стране У Бабруйску распавялі пра беларускамоўны ўніверсітэт

У Бабруйску распавялі пра беларускамоўны ўніверсітэт

На чарговых занятках моўных курсаў «Мова Нанова» гасцямі былі дэпутатка палаты прадстаўнікоў Нацыянальанага Сходу, старшыня Таварыства беларускай мовы (ТБМ) Алена Анісім і археолаг, гісторык, палітык і грамадзкі дзеяч Алег Трусаў.

Сустрэча адбылася 29-га сакавіка ў тайм-клубе «1387» (вул. Чангарская, 54).

Госці распавялі, што ў Беларусі доўгі час не існавала ніводнай беларускамоўнай вышэйшай навучальнай установы. Таму вырашылі стварыць прыватны Нацыянальны ўніверсітэт. Ён атрымаў пасведчанне аб рэгістрацыі летась, у сакавіку . Назвалі ўстанову ў гонар Народнага паэта Беларусі і першага старшыні Таварыства беларускай мовы Ніла Гілевіча. Плануецца, што яе рэктарам будзе Алег Трусаў, а прарэктарам па навучальнай дзейнасці – гісторык і культурны антраполаг Павел Церашковіч, які таксама планаваў прыехаць у Бабруйск, але абставіны яму не дазволілі.

Універсітэт будзе рыхтаваць такіх спецыялістаў, як перакладчыкі, культуролагі (паланістыка і польская мова, германістыка і нямецкая мова), краязнаўцаў, урбаністаў, па бізнес-адміністраванню, прыкладной інфарматыцы…

Сфармаваны спіс выкладчыкаў, падручнікі.

Навучальная ўстанова ўжо ладзіць падрыхтоўчыя курсы для навучэнцаў старэйшых класаў і студэнтаў.

Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча будзе беларускамоўным, а навучальны працэс – дзённым і дістанцыйным.

Год навучання будзе каштаваць каля тысячы долараў.

Госці распавялі, што сябры Таварыства беларускай мовы плануюць, з мэтай папулярызацыі роднай мовы, актыўна ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўніков Нацыянальнага сходу, а таксама ў прэзідэнцкай кампаніі (будзе вылучацца Алена Анісім).

Падчаса перапісу насельніцтва Алег Трусаў і Алена Анісім параілі ўказваць роднай мовай – беларускую, тлумачачы гэта тым, што ў паўсядзённым жыцці мы ўсе, так ці інакш, выкарыстоўваем беларускія словы.

Напрыканцы сустрэчы госці адказалі на пытанні бабруйчан, а таксама прапанавалі забраць з сабой некалькі розных нумаров газеты ТБМ «Наша слова».

беларускамоўны ўніверсітэт, Бабруйск

беларускамоўны ўніверсітэт, Бабруйск

беларускамоўны ўніверсітэт, Бабруйск

беларускамоўны ўніверсітэт, Бабруйск

беларускамоўны ўніверсітэт, Бабруйск

 

Васіль Кулікоў
Відэа, фота Віктара Масаловіча