Домой Видео У Бабруйску распачаўся фестываль нацыянальнай драматургіі

У Бабруйску распачаўся фестываль нацыянальнай драматургіі

у Бабруйску, фестываль нацыянальнай драматургіі, тэатральны форум, спектакль "Кар'ера доктара Раўса"Стартаваў тэатральны форум моцным спектаклем «Кар’ера доктара Раўса».

17 лістапада ў нашым горадзе стартаваў VI рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча. Фестываль атрымаецца, як ніколі, працяглым і будзе доўжыцца шэсць дзён, а ягоная афіша – насычанай.

У праграме фэсту значацца 11 спектакляў, якія будуць прэзентаваныя на дзвюх тэатральных пляцоўках – абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча і Палаца мастацтваў.

Яшчэ тры пастаноўкі адбудуцца па-за конкурсам. У гэтым годзе ў тэатральным форуме ўдзельнічаюць расейскі і славацкі тэатры.

Упершыню спектаклі будуць прадстаўлены ў двух конкурсных праграмах – «Спектакль тэатра драмы» і «Эксперымент». Першае журы ўзначальвае знакаміты беларускі драматург Аляксей Дудараў, другое – кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі, рэжысёр і актор Аляксандр Марчанка.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю, акрамя чальцоў фестывальнага журы былі прадстаўлены і ганаровыя госці з замежжа – прадстаўнікі польскага тэатру з Кракава «Новы» і Народны артыст Расеі Ігар Ясуловіч. Ігар Мікалаевіч, стоячы на бабруйскай сцэне, прызнаўся, што ён – этнічны беларус і нават некалькі фраз прамовіў па-беларуску.

у Бабруйску, фестываль нацыянальнай драматургіі, тэатральны форум, спектакль "Кар'ера доктара Раўса"

Акрамя знакамітага расейскага актору пад сімвалічным папяровым указам аб адкрыцці фестывалю падпісаліся прадстаўнікі Міністэрства культуры і Магілёўскага аблвыканкаму, кіраўнік Бабруйску Віктар Студняў і дырэктарка бабруйскага тэатру Вераніка Вінель. Пасля чаго фестываль і быў абвешчаны адкрытым…

Чужаніца і «гуканне Вясны»

Конкурсную ж праграму распачаў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі «гістарычна недакладнай трагікамедыяй» «Кар’ера доктара Раўса» па п’есе Віктара Марціновіча. Здавалася б, імя аднаго з найбольш таленавітых беларускіх пісьменнікаў і выдатнага рэжысёра Аляксандра Гарцуева абяцалі шмат што, але, па праўдзе, рэчаіснасць пераўзышла ўсе магчымыя чаканні!..

у Бабруйску, фестываль нацыянальнай драматургіі, тэатральны форум, спектакль "Кар'ера доктара Раўса"У аснову спектакля лягла гісторыя жыцця Францыска Скарыны – чалавека, які нарадзіўся раней свайго часу (дарэчы, ў фестывальнай афішы ёсць яшчэ адзін твор, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і прысвечаны ягонай асобе – спектакль Магілёўскага абласнога драматычнага тэатру «Скарына»). Хоць роспаведзь пра кнігадрукара і з’яўляецца «гістарычна недакладнай», але, думаецца, лепей за шматлікія падручнікі можа прывабіць да гэтай персоны і дапамагчы зразумець яе гістарычнае значэнне і місію.

Аднак пастаноўка менчукоў не толькі горкі, поўны болю і адчаю аповяд пра Скарыну, але і праз яго – сумленны погляд на месца беларусаў у гісторыі і сучасным жыцці, нашую нацыянальную самасвядомасць. Пастаноўка не тое, што поўная камічных і трагічных алюзій, але алюзія з’яўляецца тут амаль не галоўным мастацкім прыёмам, і ў любога (нават, не самога дасведчанага) тэатральнага гледача складаецца адчуванне, што гэта – не толькі Сярэднявечча, але і беларуская (польская, расейская) сучаснасць.

у Бабруйску, фестываль нацыянальнай драматургіі, тэатральны форум, спектакль "Кар'ера доктара Раўса"

у Бабруйску, фестываль нацыянальнай драматургіі, тэатральны форум, спектакль "Кар'ера доктара Раўса"у Бабруйску, фестываль нацыянальнай драматургіі, тэатральны форум, спектакль "Кар'ера доктара Раўса"Гэта распазназнаецца праз смелую жанравую эклектыку, у якой прысутнічае сімвалізм, але пераважаюць гратэск і абсурд. Менавіта дзякуючы гэтаму, спектакль поўны незабывальных сцэнаў, якія лёгка пазнаюцца і расшыфроўваюцца гледачамі.

у Бабруйску, фестываль нацыянальнай драматургіі, тэатральны форум, спектакль "Кар'ера доктара Раўса"

у Бабруйску, фестываль нацыянальнай драматургіі, тэатральны форум, спектакль "Кар'ера доктара Раўса"Напрыклад, адвакат, які абараняе на судовым працэсе галоўнага героя з труны (ці то нябожчык, ці то жывы), альбо Франак, які ў абдымку з Марцінам Лютарам спявае «Купалінку»…

Скарына вачыма аўтараў са ўсёй ягонай прагрэсіўнасцю і асветніцтвам – непрыкаяны цыган (не паляк і не рускі), валацуга, які заблудзіўся, абсалютны чужаніца, які блукае па пакутах, але не можа знайсці сапраўднае разуменне і прытулак, як у свеце, так і ў часе. Такі ж лёс і самавызначэння беларусаў!.. І калі б не фінальнае адчайнае «гуканне Вясны» галоўным героем, спектакль быў бы поўным безвыходнасці.

Акрамя іншых шматлікіх вартасцяў, гэтая пастаноўка поўная яскравых запамінальных акторскіх прац. Таму не будзе здзіўленнем, калі ў выніку адзін або адразу некалькі артыстаў атрымаюць узнагароды за лепшыя галоўныя або ролі другога плана!..

Сярод шматлікіх выкрыкаў «Брава!» падчас фінальных апладысментаў, нехта з залы выгукнуў «Жыве Беларусь!» І калі б не настойлівы жэст вядучай, які перерарваў бясконцыя воплескі, то й невядома, колькі б яны ўвогуле доўжыліся!.. Прынамсі, складалася адчуванне, што гледачы не збіраюцца адпускаць сталічную трупу.

Арганізатары фэсту абяцалі, як ніколі, моцную праграму. Што ж, пабачым, але калі ў афішы столь жа моцна прагучаць яшчэ хаця б адзін-два спектаклі, то сапраўды іх словы аніяк не будуць выглядаць перабольшаваннем.

 

Антон Пуціла
Фота, відэа Віктара Масаловіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя