Домой В регионе У Бабруйску пройдзе майстар-клас па пошуку рэсурсаў на сацыяльныя праекты

У Бабруйску пройдзе майстар-клас па пошуку рэсурсаў на сацыяльныя праекты

у Бабруйску, пройдзе, майстар-клас, пошук, рэсурсаў, сацыяльныя праекты14-га снежня ў тайм-клубе «1387» госці з Асамблеі недзяржаўных арганізацый распавядуць бабруйчанам, як знайсці падтрымку для рэалізацыі сваіх ідэй.

Ёсць ідэя правесці дваравы фэст, паставіць лавачку на дзіцячай пляцоўцы, надрукаваць зборнік сваіх вершаў, але няма рэсурсаў?

Асамблея недзяржаўных арганізацый запрашае на майстар-клас, дзе эксперты распавядуць, як шукаць грошы на свае сацыяльныя задумкі.

Калі: 14 снежня, 12.00

Дзе: тайм-клуб «1387», вул.Чангарская, 54.

Уваход вольны, але колькасць месцаў – усяго 15, таму трэба загадзя зарэгістравацца па спасылцы: https://vk.com/club189545491

Асамблея НДА – найбуйнейшае ў Беларусі аб’яднанне няўрадавы дэмакратычных арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў, якое спрыяе развіццю дэмакратычнай прававой дзяржавы і ўплывае на змены ў грамадстве. Заснаваная ў 1997 годзе, сёння Асамблея налічвае больш за трыста сябраў.