Домой Культура У Бабруйску пройдзе Калядны спеўны сход

У Бабруйску пройдзе Калядны спеўны сход

у Бабруйску, пройдзе Калядны спеўны сход, «Мова нанова», Юлія ЛітвінаваІмпрэза адбудзецца ў рамках курсаў «Мова нанова» у пятніцу, 21 снежня.

Спецыяльным госцем святочнага Спеўнага схода будзе Юлія Літвінава, вядомая бабруйчанам па вечарынах традыцыйных танцаў, майстар-класах па валянні з воўны, вышыванках і інш.

Бабруйчане разам  з госцяй і вядучай Ірынай Ласіхінай развучаць і заспяваюць беларускія калядныя песні.

Традыцыю Спеўных сходаў у Бабруйску распачаў у кастрычніку музыка Сяржук Доўгушаў. Тады ўдзельнікі разам спявалі «Народны альбом».

Спеўны сход — эта грамадская ініцыятыва, якая стваралася, каб любы чалавек, незалежна ад таго, ці мае музычную адукацыю ці здольнасці, мог навучыцца спяваць беларускія песні.

Не прапусціце ўжо ў гэтую пятніцу заняткі «Мова нанова», каб адчуць водар, а перш за ўсё, пачуць гук надыходзячых Калядаў, і навучыцца спяваць традыцыйныя святочныя песні.

Пачатак, як заўсёды, а 18-й гадзіне.

Адрас: тайм-клуб «1387», вул.Чангарская, 54. Уваход вольны.