Домой Общество У Бабруйску пройдзе агульнанацыянальная дыктоўка

У Бабруйску пройдзе агульнанацыянальная дыктоўка

20 лютага ў Бабруйску адбудзецца пятая Агульнанацыянальная дыктоўка па беларускай мове, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Усiх яе ўдзельнiкаў чакае святочная праграма.
У якасцi матэрыяла для дыктоўкi, якую правядзе настаўнiца беларускай мовы, будзе выкарыстаны тэкст Янкi Купалы. А яе пераможца атрымае прыз.

Удзельнiкам дыктоўкi можа стаць кожны. Для гэтага дастаткова ўзяць з сабой асадку i паперу, i прыйсцi 20 лютага, а 18.00, па адрасе: вул. Кастрычнiцкая, 173а (паўпадвальнае памяшканне), «Кампутарныя курсы», офiс Аб’яднанай грамадзянскай партыi.

Васiль КУЛIКОЎ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя