Домой Видео У Бабруйску прэзентавалі альманах «Брама»

У Бабруйску прэзентавалі альманах «Брама»

З чытачамі сустрэліся аўтары выдання, сябры рэдакцыйнай рады – празаік, перакладчык, журналіст Міхась Булавацкі і паэт Сяргей Украінка.

Прэзентацыя літаратурнага альманаха Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прайшла 16-га ліпеня ў тайм-клубе «1387».

альманах, «Брама», у Бабруйску, прэзентавалі

Гасцей прадставіў арганізатар сустрэчы – галоўны рэдактар інтэрнэт-газеты «Бобруйский курьер», сябра СБП Анатоль Санаценка. Ён распавёў аб тым, што альманах «Брама» выходзіць з 2013 года раз на год, у ім друкуецца паэзія, проза і эсэ беларускамоўных аўтараў з Магілёўскай вобласці. Анатоль Санаценка адзначыў, што калі вядомы беларускі паэт Уладзімір Някляеў упершыню пазнаёміўся з творамі «Брамы», ён быў вельмі ўражаны якасцю тэкстаў…

альманах, «Брама», у Бабруйску, прэзентавалі
Міхась Будавацкі, Сяргей Украінка

Паэт Сяргей Украінка прэзентаваў перадапошні (за 2017 год) выпуск альманаха. Літаратар прызнаўся, што сёння ўпершыню трапіў у Бабруйск, дзе, дарэчы, ужо некалькі год жыве і працуе яго дачка, пераехаўшы сюды з Магілёва.

Госць прачытаў некалькі вершаў розных аўтараў, надрукаваных ў альманахе – свае, Алёны Беланожкі, Таццяны Барысік, якая, да слова, 20 гадоў таму пражывала ў Бабруйскім раёне і часта сама бывала ў Бабруйску – на розных імпрэзах.

Празаік і перакладчык Міхась Булавацкі прадставіў чытачам «Браму» за 2018 год. Сярод адметных твораў, надрукаваных у гэтым выпуске, ён узгадаў урыўкі з рамана Анатоля Санаценкі «Надзвычайныя прыгоды Вацлава Прынцыпу, або – Бабруйск і яго жЫвёлы».

Міхась Булавацкі прачытаў некалькі вершаў, падрабязна расказаў аб дэбютантах апошняга выпуску «Брамы».

Таксама госць распавёў аб сваім новым зборніку «Беларус у Беларусі. Эпісталярыі пра мову і маральнасьць», які выйшаў напярэдадні 70-гадовага юбілею аўтара. Кніга адметна тым, што ў ёй змешчана ліставанне аўтара з чыноўнікамі з розных інстанцый, якія паводле свайго статусу беларускія, але паводле сваёй дзейнасьці – антыбеларускія…

Завяршылася літаратурная сустрэча традыцыйнай раздачай аўтографаў.

альманах, «Брама», у Бабруйску, прэзентавалі

 

Васіль Кулікоў