Домой Образование У Бабруйску прайшлі нестандартныя ўрокі беларускай мовы

У Бабруйску прайшлі нестандартныя ўрокі беларускай мовы

 Бабруйск, прайшлі, нестандартныя, ўрокі, беларускай, мовы22 лютага ў Бабруйск прыехала адукацыйная праграма «Чытаем па-беларуску з Velcom». Настаўнікамі незвычайных урокаў беларускай мовы і літаратуры для малодшых школьнікаў сталі музыкант і телевядучы Андрусь Такінданг, вядомы аматар падарожжаў па краіне Юрый Жыгамонт, а таксама пісьменніца Алена Масла.

У займальных уроках прынялі ўдзел вучні 2-3 класаў гімназій №№ 1,2 і сярэдніх школ №1, 10, 27, 30. Для школьнікаў падрыхтавалі цікавую праграму з гульнямі, загадкамі, песнямі.

Гэтая ініціятыва існуе ўжо другі год і належыць кампаніі Velcom, пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

«У сацыяльнай стратэгіі кампаніі Velcom – два вялікіх напрамкі: маладое пакаленне і нацыянальная самаідэнтычнасць. І гэты праект аб’ядноўвае ў сабе гэтыя напрамкі.

Мы гаворым дзецям, на наш погляд, правільныя рэчы, – што мы беларусы, што трэба паважаць сваю мову. Мы, вядома, не цешым сябе надзеяй, што пасля гэтых урокаў дзеці пачнуць размаўляць па-беларуску, але вельмі важна, каб у іх засталася крупінка ўсведамлення таго, што мы  –  беларусы, што ў нас двухмоўная краіна, і мы павінны ведаць беларускую мову», –  кажа куратар праекта Дзмітрый Гмыза.

Школьнікі з інтарэсам прымалі ўдзел у гульнях, адказвая на пытанні і спяваючы песні разам с гасцямі.

«Дзецям падабаюцца такія нестрандартными ўрокі, усё ж такі гэта нешта новае. Ім цікава бачыць гасцей. Я лічу, што гэта вельмі важна, калі ў праграме агульнаадукацыйнай навучальнага працэсу бываюць такія ўрокі», – гаварыць Андрусь Такінданг.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з Velcom» стартаваў у Мінску ў кастрычніку 2015 года. Да цяперашняга моманту ў займальных занятках на беларускай мове прыняло ўдзел больш за 14000 школьнікаў.

Першыя ўрокі ў Магілеўскай вобласці прайшлі ў лютым гэтага года  –  ў Горках, Асіповічах і Крычаве. Усяго незвычайныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры пройдуць у 25 установах адукацыі.

 

Алена Шырокая

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя