Домой Видео У Бабруйску прайшла сустрэча з беларускімі літаратарамі – Арловым і Крэбсам

У Бабруйску прайшла сустрэча з беларускімі літаратарамі – Арловым і Крэбсам

2 сакавіка ў Крэатыўнай прасторы «13:87» адбылася сустрэча з класікам беларускай літаратуры, гісторыкам Уладзімірам Арловым, а таксама – з вядомым перакладчыкам Ігарам Крэбсам. Дарэчы, пісьменнік ужо трэці раз за тры няпоўныя гады наведвае наш горад…  А для Ігара Крэбса гэта была першая імпрэза ў нашым горадзе. Сустрэча прайшла ў межах моўных курсаў «Мова нанова».

Падчас сустрэчы спадар Уладзімір Арлоў прачытаў лекцыю да 100-годдзя стварэння Беларускай народнай рэспублікі, а таксама правёў віктарыну па гістарычных фактах да гэтай падзеі.

Бабруйск, сустрэча з беларускімі літаратарамі, Уладзімір Арлоў, перакладчык Ігар Крэбс, тайм-клуб "13:87", "Мова нанова"

Бабруйск, сустрэча з беларускімі літаратарамі, Уладзімір Арлоў, перакладчык Ігар Крэбс, тайм-клуб "13:87", "Мова нанова"
Уладзімір Арлоў

Таксама віктарыну правёў і ягоны спадарожнік Ігар Крэбс, але – філалагічную, па рэдкіх беларускіх словах. Пераможцы кожнай з віктарын узнагароджваліся прызамі.

Бабруйск, сустрэча з беларускімі літаратарамі, Уладзімір Арлоў, перакладчык Ігар Крэбс, тайм-клуб "13:87", "Мова нанова"
Ігар Крэбс

Кожны з гасцей прывёз з сабой новыя выданні. Уладзімір Арлоў прэзентаваў пяцікніжжа «Выбранае» (куды вайшлі выбраная гістарычная і сучасная проза, паэзія, эсэ і іншае), кнігу аповесцяў «Танцы над горадам», а таксама – гістарычную кнігу «Айчына», якую прадстаўляў ужо у Бабруйску раней, але на якую заставаліся замовы. Ігар Крэбс – поўны пераклад на беларускую мову «Барона Мюнхгаўзэна», пераклады Генрыха Гайнэ, ды іншых выдатных паэтаў. Абодва зачыталі цікавыя ўрыўкі з твораў, распавялі цікавосткі з свайго жыцця.

Бабруйск, сустрэча з беларускімі літаратарамі, Уладзімір Арлоў, перакладчык Ігар Крэбс, тайм-клуб "13:87", "Мова нанова"

Пасля сустрэчы адбыліся аўтограф-сессіі кожнага з шаноўных гасцей… Падрабязней глядзіце ў нашым відэарэпартажы.

 

Антон Пуціла
Фота і відэа Віктара Масаловіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя