Домой Культура У Бабруйску прайшла літаратурная вечарына

У Бабруйску прайшла літаратурная вечарына

Мерапрыемства складалася з двух частак – сустречы с выдаўцом і пісьменнікам Дзмітрыем Вішнёвым і міні-прэзентацыі новай кнігі кіраўніка “Бобруйского курьера” Анатоля Санаценкі «Вяртанне на Радзіму».

Вечарына праходзіла 18 ліпеня, у офісе мясцовага аддзялення Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Першым выступаў Дзмітрый Вішнёў – выдавец, паэт, празаік, мастак, перформер з Мінска. Ён прадставіў кнігі свайго выдавецтва «Галіяфы» – Альгерда Бахарэвіча, Юрыя Станкевіча, Сяргея Пляскача, Фёдара Ястраба, Льва Казлова, Клайва Льюіса… Госць прачытаў некалькі ўрыўкаў з уласных твораў, адказаў на пытанні слухачоў.

Бабруйск, прайшла, літаратурная, вечарына, Зміцер Вішнёў, Анатоль Санаценка, "Галіяфы"Бабруйск, прайшла, літаратурная, вечарына, Зміцер Вішнёў, Анатоль Санаценка, "Галіяфы"Больш за ўсё бабруйчан цікавіла, дзе можна купіць кнігі выдавецтва, магчымасць набыць іх праз інтэрнэт.

Потым слова ўзяў паэт і празаік, галоўны рэдактар “Бобруйского курьера” Анатоль Санаценка. Ён прэзентаваў сваю кнігу «Вяртанне на Радзіму», якая нядаўна выйшла ў выдавецтве “Галіяфы”. Аўтар распавёў аб сваім шляху да беларушчыны. Да 41 года ён пісаў на рускай мове, выдаў на ёй пяць кніг. А потым стаў пісаць на беларускай – адбылося своеасаблівае вяртанне на Радзіму… У кнізе гучаць грамадзянскія матывы, любоўная лірыка, гумар і фальклор, ёсць пераклады з французкай мовы з Гіёма Апалінэра. А напрыканцы сустрэчы Анатоль Санаценка прачытаў некалькі сваіх твораў.

Бабруйск, прайшла, літаратурная, вечарына, Зміцер Вішнёў, Анатоль Санаценка, "Галіяфы"

Васіль Кулікоў