Домой Видео У Бабруйску прайшла акцыя, прысвечаная стагоддзю БНР

У Бабруйску прайшла акцыя, прысвечаная стагоддзю БНР

Мерапрыемства адбылося ў рамках перадвыбарчага пікету кандыдата ў дэпутаты ў Магілёўскі аблсавет – мясцовага грамадскага актывіста Дзяніса Худаўца.

На вуліцы Батава ўдзельнікі акцыі разгарнулі банер з выявай герба Пагоня і надпісам «Не спыніць, не разбіць, не стрымаць. 100 год БНР» (Беларуская Народная рэспубліка – дзяржава, абвясціўшая 25 сакавіка 1918 года незалежнасць). Побач луналі некалькі бел-чырвона-белых сцягоў.

Ініцыятарам правядзення мерапрыемства стаў мясцовы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі і прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Дзяніс Худавец, які балатуецца ў Магілёўскі абласны савет. Па яго запрашэнні, у акцыі прынялі ўдзел вядомы беларускі палітык Алесь Лагвінец і заснавальніца грамадзянскага руху «Дзея» Аліна Нагорная.

Мінакам прапаноўвалася зрабіць сэлфі на фоне Пагоні, і шмат хто скарыстаўся такой магчымасцю.

На пікете таксама ўзнімаліся пытанні мясцовых праблем, у прыватнасці – занядбаная дзіцячая пляцоўка і разбіты асфальт на дарогах.

А ўвечары, у мясцовым офісу Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Алесь Лагвінец прачытаў для бабруйчан сваю лекцыю «Грамадзянскі ўдзел».

 

Васіль Кулікоў

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя