Домой Общество У Бабруйску прайшла Агульнанацыянальная дыктоўка

У Бабруйску прайшла Агульнанацыянальная дыктоўка

20 лютага ў бабруйскiм офiсе Аб’яднанай грамадзянскай партыi адбыўся першы этап V Агульнанацыянальнай дыктоўкi па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дню роднай мовы (21 лютага).

У якасцi матэрыяла для дыктоўкi, якую правяла настаўнiца беларускай мовы, былi выкарыстаны словы з «Ліста ў рэдакцыю» Янкi Купалы з пранікнёнымі і аптымістычнымі думкамі пра Беларусь. Лепш за ўсiх з заданнем справiлiся тры чалавекi Станiслаў Кавалеўскi, Алеся Скапiнцава i Юрый Грынявецкi, якiя ў якасцi прызоў атрымалi ад арганiзатараў мерапрыемства кампанii «Гавары праўду!» кнiгi беларускiх пiсьменнiкаў.

Другi i трэцi этапы дыктоўкi пройдуць 15 i 25 сакавiка.
Акрамя дыктоўкi прайшла вiктарына; трэба было адказаць на пытаннi на тэму гiсторыi беларускага пiсьменства i перакласцi словы з рускай мовы на беларускую i наадварот.
Агульнанацыянальны дыктант праходзiць у Беларусi пяты год запар. Iдэя належыць фiлосафу Уладзiмiру Падголу. Мэта акцыi дэманстрацыя павагi да роднай мовы.

Васiль КУЛIКОЎ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя