Домой Общество У Бабруйску працягваюцца «арышты»

У Бабруйску працягваюцца «арышты»

Сёння раніцай быў затрыманы старшыня бабруйскай суполкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі…

Прыкладна а 7.30 раніцай 13 сакавіка Юры Грынявецкі выйшаў з дому, каб ісці на працу. Побач ужо чакалі супрацоўнікі міліцыі.

Спадара Грынявецкага адвезлі ў Гарадское ўпраўленне ўнутраных спраў, што па вуліцы Мінскай, 130. Паколькі актывіст запатрабаваў абаронцу, яго адпусцілі. Але загадалі з’явіцца ў сераду, 15 сакавіка, а 15-й гадзіне.

Юрый Грынявецкі кажа, што яму не патлумачылі, у чым яго абвінавачваюць. У позве на 15 сакавіка таксама не пазначаны артыкул, а проста напісана «адміністрацыйны працэс».

Спадар Юры ўпэўнены, што справа ў ягоным удзеле ў мітынге супраць Дэкрэта №3, што прайшоў у Бабруйску напярэдадні ў нядзелю.

На працягу дня таксама паступае інфармацыя аб затрыманні іншых бабруйскіх актывістаў. Як можна зразумець, тых, хто выступаў на плошчы, выказваў – у адпаведнасці з канстытуцыяй – сваё меркаванне…

 

Марына Міхневіч