Домой Видео У Бабруйску падвялі вынікі парламенцкіх выбараў

У Бабруйску падвялі вынікі парламенцкіх выбараў

У гарадскім офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) з мясцовымі актывістамі сустрэліся вядомыя палітыкі Мікалай Казлоў і Анатоль Лябедзька.

  Бабруйск, падвял,і вынікі, парламенцкія, выбары
Анатоль Лябедзька і Мікалай Казлоў

Сустрэча адбылася 13-га студзеня. У ёй прынялі ўдзел госці з Мінска – экс-старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька і яе цяперашні кіраўнік Мікалай Казлоў. Разам з бабруйскімі дэмакратычнымі актывістамі палітыкі абмеркавалі прайшоўшыя нядаўна ў Беларусі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

  Бабруйск, падвял,і вынікі, парламенцкія, выбары

Напачатку размовы мясцовы лідар АГП Галіна Смірнова падзялілася ўражаннямі ад назірання за выбарамі. Яна распавяла пра тое, што ў Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 78 больш за два дзясятка назіральнікаў ад партыі, быццам бы на падставе падробленых подпісаў у дакументах аб вылучэнні (!), былі пазбаўлены акрэдытацыі.

На прыкладзе аднаго з участкаў актывістка параўнала колькасць прагаласаваўшых выбаршчыкаў па падліках незалежных назіральнікаў і па дадзеных камісіі. Па афіцыйных дадзеных, бюлетэні атрымалі 74 адсотка выбаршчыкаў ад колькасці зарэгістраваных. Па падліках партыйных назіральнікаў – толькі 25…

  Бабруйск, падвял,і вынікі, парламенцкія, выбары
Галіна Смірнова і Мікалай Казлоў

Таксама Галіна Смірнова адзначыла, што паступала шмат інфармацыі аб тым, што на некаторых прадрыемствах адміністрацыя патрабавала ад працаўнікоў «прыйсці і прагаласаваць», пагражаючы наступствамі…

Мікалай Казлоў і Анатоль Лябедзька пацікавіліся ў бабруйчан, ці рэальна будзе забяспечыць незалежнымі назіральнікамі ўсе выбарчыя ўчасткі ў горадзе на маючых адбыцца ў наступным годзе прэзідэнцкіх выбарах. Абмеркаванне гэтага пытання плаўна перацякло ў іншае: як знайсці неабходную колькасць валанцёраў для назірання?

  Бабруйск, падвял,і вынікі, парламенцкія, выбары

Госці з Мінска адзначылі, што, на іх думку, парламенцкія выбары ў сапраўднасці не адбыліся, «палатка» нелігітымная, а ўплывовыя міжнародныя структуры іх вынікі не прызнаюць. Выбаршчыкі, у большасці сваёй, праігнаравалі галасаванне, прадэманстраваўшы свае адносіны да ўлады. І гэтыя факты дадаюць аптымізму – у тым сэнсе, што людзі ўсё разумеюць…

  Бабруйск, падвял,і вынікі, парламенцкія, выбары

Уладзе цяпер ганарыцца, сапраўды, няма чым – хіба толькі развіццём лічбавай эканомікі. Сельская гаспадарка – стратная, колькасць збанкрутаваных прадпрыемстваў расце, а новыя – не адкрываюцца…

 

Васіль Кулікоў