Домой В регионе «У Бабруйску «міліцыя беларускамоўная». Ігар Случак распавёў, як беларусізаваць шыльды і...

«У Бабруйску «міліцыя беларускамоўная». Ігар Случак распавёў, як беларусізаваць шыльды і назвы вуліц

  Ігар Случак, распавёў, беларусізацыя, моўны інспектар20 жніўня гасцямі тайм-клуба «1387» сталі актывісты ініцыятывы «Умовы для мовы». На адмысловым воркшопе яны вучылі бабруйчан, як пашыраць ужыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах і як прыцягваць да адказнасці за абразу роднай мовы.

  Ігар Случак, распавёў, беларусізацыя, моўны інспектар

  Ігар Случак, распавёў, беларусізацыя, моўны інспектар  Ігар Случак, распавёў, беларусізацыя, моўны інспектар«Каб пісаць звароты па-беларуску, трэба хацець нешта змяніць у сваёй краіне»

На пачатку сустрэчы актывісты нагадалі бабруйчанам пра сайт-каталог беларускамоўных фірмаў, арганізацый, прадстаўнікоў паслуг «Свае». Некалі Ігар Случак, абаронца мовы, вядомы таксама як «моўны інспектар», ужо прэзентаваў сайт у Бабруйску, распавядаў, якія зніжкі і прэферэнцыі могуць атрымаць карыстальнікі і тыя, што зарэгіструюць свой бізнэс на «Сваіх». Гэтым разам акцэнт быў зроблены на адмысловым раздзеле сайта, прысвечаным напісанню зваротаў па-беларуску і за пашырэнне ўжывання беларускай мовы.

Аліна Нагорная, удзельніца кампаніі «Умовы для мовы»  лічыць, што ўсім нам варта паклапаціцца пра тое, каб роднай мовы навокал станавілася больш. Тым больш, што закон тут на баку тых, хто хоча бачыць беларускамоўныя знакі, шыльды, назвы вуліц. Напрыклад, нашыя Правілы дарожнага руху абавязваюць усе знакі ўсталёўваць на беларускай мове. І ў Бабруйску з гэтым не найгоршая сітуацыя, зазначыў Ігар Случак:

«Я зараз праехаў па Бабруйску, звяртаў увагу на вашыя знакі, пабачыў, што тыя ж знакі «Міліцыя» ў вас паўсюль на роднай мове, можна сказаць – міліцыя ў Бабруйску беларускамоўная».

На сайце «Свае» https://svaje.by/zvarot ёсць усе падрабязныя інструкцыі па напісаніі зваротаў у розных сітуацыях.

«Каб пісаць звароты, не трэба быць юрыстам, трэба быць чалавекам, які хоча нешта змяніць у сваёй краіне, ці хаця б у сваім двары», – сказала Аліна Нагорная.

Як напісаць зварот

Некалькі парадаў ад кампаніі «Умовы для мовы» для тых, хто хоча адпраўляць звароты па-беларуску і за беларускую мову.

Напрыклад, каб гарантавана атрымаць адказ ад недзяржаўнай арганізацыі, лепш даслаць папяровы зварот замоўным лістом праз Белпошту. У звароце абавязкова мусяць быць https://svaje.by/zvarot:

  1. Назва і адрас месца, куды падаецца зварот;
  2. Імя, імя па бацьку, прозвішча і адрас таго, хто падае зварот;
  3. Лаканічны тэкст і максімальна зразумелая прапанова ці пытанне;
  4. Подпіс.

Адказ прыйдзе праз 15-30 дзён і на той мове, на якой вы звярталіся. Калі зварот быў напісаны па-беларуску, а адказ прыйшоў на расейскай мове, – гэта нагода для скаргі і прыцягнення да адказнасці.

Між тым згодна з артыкулам 9.22 КаАП РБ, за публічную абразу, ганьбаванне дзяржаўнымі і іншымі нацыянальнымі мовамі, стварэнне перашкодаў і абмежаванняў у карыстанні імі, прапаведванне варожасці на моўнай глебе – можна атрымаць штраф у памеры ад чатырох да дзесяці базавых велячынь.

За «говорите на нормальном языке» штраф да USD 125

Таксама да адказнасці па гэтым артыкуле можна прыцягнуць чалавека, які абражае беларускую мову, які кажа вам «разговаривайте на нормальном языке» і такім чынам стварае вам перашкоды для карыстання роднай мовай.

Ігар Случак заахвочвае фіксаваць такія выпадкі, у незалежнасці ад таго, дзе адбыўся інцыдэнт – у інтэрнэце ці ў рэальным жыцці – у краме, аўтобусе і г.д., і адпраўляць адпаведную заяву ў выканкам.

На сайце «Свае» прыводзяцца падрабязныя інструкцыі https://svaje.by/narmalna, як складаць такія заявы, як увогуле сябе паводзіць у падобных выпадках, і прыклады таго, як нехта можа быць прыцягнуты да адказнасці за абразу роднай мовы.

Тых, хто будзе адпраўляць звароты па-беларуску, актывісты кампаніі «Умовы для мовы» заахвочваюць рабіць пасты пра гэта ў сацыяльных сетках з хэштэгам #выконвайхуткаснырэжым. 22 верасня 2019 года сярод аўтараў публікацый будзе праведзены розыгрыш кнігі Ўладзіміра Арлова «Краіна Беларусь» з аўтографам аўтара.

 

Марына Міхневіч