Домой В стране У Бабруйску КДБ правяло ператрус у Таісіі Кабанчук (Абноўлена)

У Бабруйску КДБ правяло ператрус у Таісіі Кабанчук (Абноўлена)

Сёння у бабруйскай кватэры каардынатаркі БХД па Магілёўскай вобласці Таісіі Кабанчук супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Ён распачаўся ў каля 9 гадзінаў раніцы і адбываўся каля 3 гадзінаў. Пра гэта паведаміў сын Таісіі Карпаўны, які знаходзіўся ў кватэры і прысутнічаў пры ператрусе. Гаспадыні кватэры ў гэты час дома не было.

Ператус праводзілі 4 супрацоўніка з бабруйскага КДБ, кіраваў ім маёр Хомчанка Аляксандр Аляксандравіч. Ён прад‚явіў пастанову і ператрус адбываецца ў межах узбуджанай крымінальнай справы, пры гэтым чамусьці згадвалі кампанію «Гавары Праўду». У якасці панятых знайшлі 2 студэнтаў. У выніку былі канфіскаваныя ўлёткі за Віталя Рымашэўскага, СД-дыскі і нататнікі.

http://bchd.info/index.php?newsid=4367

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя