Домой Культура У Бабруйску – эскіз спектакля Чыканаса

У Бабруйску – эскіз спектакля Чыканаса

Мультымедыйнае чытанне п’есы Лёхі Чыканаса «Сэкс мне не патрэбен» адбудзецца 7 жніўня ў тайм-клубе «13:87».

З п’есай «Сэкс мне не патрэбен» (шорт-ліст фестываля маладой драматургіі «Любимовка», шорт-ліст першага конкурса-фестываля сучаснай беларускай драматургіі WriteBox) бабруйчане пазнаёмяцца праз незвычайнае мультымедыйнае чытанне, з відэа, фота, гукамі і акторамі.

Лёха Чыканас – аўтар п’ес, сцэнароў, песень, сторыбордаў да коміксаў. Працаваў як журналіст (мінская газета “Навiнкi”, 1998 – 2004 гг.), кінематаграфіст (аўтар сцэнару фільма “Случай з пацаном”, рэж. Сяргей Лобан, 2001 г .), актор (задзейнічаны ў спектаклях тэатральнай студыі Fortinbras і Беларускага свабоднага тэатра (BFT), 2012-2014 гг.), кабарэцьер (літаратурна-музычнае Cabarett Matilda Storr, 2009 – 2010 гг., кабаре Чыканас & Магнолія, 2015 – цяперашні час).

Час ад часу «забаўляецца драматургіяй»:  2014 г. — шорт-ліст фестываля маладой драматургіі “Любімаўка” (п’еса “Двое лішнія, трэці – праз меру”), 2016 г. – шорт-ліст Біеннале драматургіі “Свабодны тэатр” (п’еса “Крым-Дрым-Дым”), 2016 г. – шорт-ліст Конкурса-фестываля сучаснай беларускай драматургіі WriteBox (п’еса “Сэкс мне не патрэбен”), 2016 г. — шорт-ліст фестываля маладой драматургіі “Любімаўка” (п’еса “Сэкс мне не патрэбен”).

Пачатак імпрэзы а 17-й гадзіне (7 жніўня, нядзеля), адрас: вул.Савецкая, 97-2 (18+).

Ул. інф.