Домой Происшествия У Бабруйску дзве маршруткі і адна легкавушка загарэліся ў выніку сутыкнення

У Бабруйску дзве маршруткі і адна легкавушка загарэліся ў выніку сутыкнення



Па словах удзельнікаў здарэння, ім прыйшлося літаральна прарывацца праз полымя.
У нядзелю 23 студзеня па вул. Пушкіна ў Бабруйску адбылася аварыя. Два маршрутныя таксі (№6 і №13) і легкавы аўтамабіль сутыкнуліся непадалёк ад Дзіцячага парка

Усе аўтамабілі амаль адразу пачалі гарэць. У адным з мікрааўтобусаў знаходзіўся балон з газам. Больш за 10 чалавек апынуліся заблакаванымі ў палаючых машынах. Па словах удзельнікаў здарэння, ім прыйшлося літаральна прарывацца праз полымя.

У выніку пацярпелі кіроўца і пасажыр легкавушкі. Яны атрымалі апёкі галавы і канцавінаў і былі дастаўленыя ў лякарню. Іншых пацярпелых няма, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Магілёўскай вобласці.

Паводле папярэдніх дадзеных прычынай аварыі стаўся легкавы аўтамабіль, які не саступіў дарогу мікрааўтобусу і на вялікай хуткасці сутыкнуўся з ім на перакрыжаванні Маскоўскай і Пушкіна. У паветры адразу з‚явіўся пах газу. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, адразу ачапілі тэрыторыю і пачалі ізаляваць небяспечны балон.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя