Домой Культура У Бабруйску будуць жаніць Цярэшку

У Бабруйску будуць жаніць Цярэшку

  жаніць Цярэшку13 студзеня тайм-клуб «1387» запрашае бабруйчан на «Шчадроўскі фэст» і калядную абрадавую гульню «Жаніцьба Цярэшкі».

«Жаніцьба Цярэшкі» – традыцыйная беларуская абрадавая гульня, якую праводзілі на Каляды. У жывой традыцыі яна па сёння захавалася на Віцебшчыне.

Некалі калядным вечарам моладзь збіралася ў хаце на танцы. Апоўначы абіралі «бацьку» і «маці», якія складалі пары і «жанілі» іх. «Бацькі» мусілі адказна падыходзіць да сваіх абавязкаў, каб не пакрыўдзіць «маладых». Пад шматлікія прыпеўкі-цярэшкі «бацькі» выводзілі дзяўчыну і хлапца, частавалі іх хлебам і напоем, а пасля перакручвалі пад «Лявоніху» – спачатку «матка» з хлоцам, «бацька» з дзеўкай, а потым скручвалі маладзёнаў у пару. Пасля гэтага дзяўчына і хлопец пачыналі звацца «бабулька» і «дзядулька».

Калі ўсе пары «перакручваліся», удзельнікі абраду па чарзе лавілі адзін аднаго, суправаджаючы працэс вясёлымі песенькамі-цярэшкамі. Таксама гулялі ў гульні: «Лавачка», «Вішанька», «Фанты» і інш.

У 2009 г. беларуская абрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» занесеная ў Спіс сусветнай духоўнай спадчыны UNESCO.

Арганізатары імпрэзы нагадваюць, што ў традыцыйных святах няма гледачоў і ўдзельнікаў. Таму, кабгульня «Жаніцьба Цярэшкі» адбылася годна, неабходна вытрымаць гендэрны баланс. Пажадана прыходзіць парамі.

Удзельнікаў чакаюць танцы пад дуду, найсмачнейшы глінтвейн, мех і торба радасных эмоцый на цэлы год!

  жаніць Цярэшку

  жаніць ЦярэшкуДля маленькіх гасцей будзе працаваць пляцоўка дзіцячых забаваў ад курсаў «Мова Нанова». На дзіцячай пляцоўцы дзеткі будуць развучваць калядныя песенькі, гуляцца ды ляпіць. Калядныя касцюмы вітаюцца!

На калядным кірмашыку можна будзе набыць сувеніры, цёплыя падарункі і пачастункі для сваіх «дзядулек» і «бабулек» ад славутых беларускіх майстроў.

У кірмашы прымуць удзел:

сямейная крама «Беларусам» – вырабляюць упрыгожванні ручной працы з беларускімі арнаментамі, беларускамоўныя сувеніры, аўтарскае вязанае адзенне і інш.

майстэрня «Сойка» прэзентуе ўпрыгожанні ручнога вырабу з натуральнымі раслінамі і кветкамі – завушніцы, кулоны, пярсцёнкі, браслеты, заколкі і інш.

майстэрня смаку «Зёлка-Пчолка» (аграсядзіба «Дайнаўскі Двор») прапануе духмяныя гарбаткі, пасцілу, мармелад, мёд, ягадны квас і сочыва.

Папярэдняя рэгістрацыя да ўдзелу ў «Шчадроўскім Хвэсце» па тэл./вайбер +375297825115

Пачатак – 13 снежня, а 16-й гадзіне. Працягласць – да 19.00.
Адрас: вул. Чангарская, 54, тайм-клуб «1387».