Домой Культура У Бабруйску адкрылася выстава беларускага клясыка

У Бабруйску адкрылася выстава беларускага клясыка

 Бабруйск, адкрылася, выстава, беларускага, клясыка, Кастусь Качан
Адкрыццё выставы твораў Кастуся Качана «Радзiмаю зачараваны»

Прыехалі выбітныя ганаровыя госці – мастак Кастусь Качан з жонкай Жаннай Леановіч, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.

 Бабруйск, адкрылася, выстава, беларускага, клясыка, Кастусь Качан
Мастак Кастусь Качан

У Бабруйску адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы твораў вядомага беларускага мастака Кастуся Качана «Радзiмаю зачараваны». На імпрэзу ў Мастацкі музей прыехалі ганаровыя госці: сам мастак – з жонкай Жаннай Леановіч, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў, прадстаўнікі выканаўчай улады Магілёўшчыны. Адкрыццё экспазіцыі наведалі шмат бабруйчанаў розных узростаў.

 Бабруйск, адкрылася, выстава, беларускага, клясыка, Кастусь Качан
Кастусь Качан з жонкай — Жаннай Леановіч
 Бабруйск, адкрылася, выстава, беларускага, клясыка, Кастусь Качан
Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў

Канстанцін Качан, які ў наступным годзе адсвяткуе свой 70-гадовы юбілей, з’яўляецца жывым клясыкам беларускага выяўленчага мастацтва. Мастак працуе ў станковым жывапісе, пераважна ў жанры пейзажу, а таксама – нацюрморта. Ягоныя карціны былі прадстаўлены не толькі ў нашай краіне і ў Расеі, але і ў еўрапейскіх – Бельгіі, Германіі, Швецыі. З персанальнай выставай «Радзімаю зачараваны» Качан у гэтым годзе падарожнічае па Беларусі. Праект прымеркаваны да Году малой радзімы.

Творы славутага жывапісца захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, Мастацкім фондзе міністэрства культуры Расеі, маскоўскай Траццякоўскай галерэі, фондах Беларускага саюза мастакоў, а таксама ў прыватных калекцыях шматлікіх краінаў свету. У 2014 годзе на радзіме мастака – у Наваградку адкрылася карцінная галерэя яго імя, дырэктаркай якой з’яўляецца жонка творцы Жанна Леановіч.

Натхненнем для большасці пейзажных карцін Кастуся Качана паслужылі і служаць шматлікія паездкі мастака па Беларусі. На палотнах раскрываецца прыгажосць беларускай прыроды, зачараванне малых гарадоў і мястэчак з тысячагадовай гісторыяй, асаблівы каларыт жыцця селяніна. Унутраным лейтматывам у творчасці жывапісца з’яўляецца тэма Вечнага і Вечнасці. Напэўна, таму ягоныя творы, па сутнасці, пазбаўлены прыкмет часу. Былое і сучаснасць не адасабляюцца адзін ад аднаго, а жывуць у прасторава-часавым адзінстве…

 Бабруйск, адкрылася, выстава, беларускага, клясыка, Кастусь Качан
Кастусь Качан сам правёў для жадаючых экскурсію і пазнаёміў з творамі, прадстаўленымі ў экспазіцыі
 Бабруйск, адкрылася, выстава, беларускага, клясыка, Кастусь Качан
Экскурсія ад аўтара — Кастуся Качана

Пасля прэзентацыі выставы мастак сам правёў для жадаючых экскурсію і пазнаёміў з творамі, прадстаўленымі ў экспазіцыі. А тым часам дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў ахарактарызаваў для чытачоў «Бабруйскага кур’ера» творчасць жывапісца:

– Творчасць Кастуся Качана – адметная, яго не зблытаеш ні з кім з нашых мастакоў. Ён піша не проста пэндзлем, а душой. Калі глядзіш на ягоныя творы, то адчуваеш аўру тых мястэчак, мясцін з помнікамі нашай сакральнай архітэктуры. Гэтыя талент каларыста і здольнасць знаходзіць унікальныя мясціны нашай роднай Беларусі ён на працягу ўжо дзесяцігодзяў занатоўвае ў сваіх творах. Але ён вандроўнічае і прымае ўдзел у пленэрах за межамі нашай краіны, што таксама адлюстроўваецца ў карцінах. Дзякуй Богу, што ён такі ў нас ёсць!..

Закрануў Уладзімір Іванавіч і пытанні, звязаныя з нашым горадам і Мастацкім музеем:

– Бабруйск, сапраўды, па праву набывае статус культурнай сталіцы! Адсюль выйшла шмат выбітных дзеячоў культуры і мастацтва… У кіраўніцтва горада ёсць унікальная магчымасць стварыць тут Цэнтр-музей беларускай керамікі. У Мастацкім музеі назапашаны творы, якія засталіся пасля шматлікіх міжнародных пленэраў «Арт-Жыжаль». Творы не толькі беларускіх, але і замежных творцаў са ўсяго свету, якія лічаць за гонар удзельнічаць ў форумах. Мастацкі музей – гэта добры, але толькі першы крок, важна зрабіць – і другі!..

 

У экспазіцыі «Радзiмаю зачараваны» прадстаўлены творы, напісаныя мастаком Кастусём Качаном у 21-м стагоддзі… Выстава ў Мастацкай галерэі (вул. Горкага, 28) будзе працаваць па 10 снежня.

 Бабруйск, адкрылася, выстава, беларускага, клясыка, Кастусь Качан
«Восень», 2009
 Бабруйск, адкрылася, выстава, беларускага, клясыка, Кастусь Качан
«Дождж», 2002

 Бабруйск, адкрылася, выстава, беларускага, клясыка, Кастусь Качан

 Бабруйск, адкрылася, выстава, беларускага, клясыка, Кастусь Качан
Цэнтральная частка экспазіцыі
 Бабруйск, адкрылася, выстава, беларускага, клясыка, Кастусь Качан
«Мястэчка», 2010
 Бабруйск, адкрылася, выстава, беларускага, клясыка, Кастусь Качан
«Вялікодны нацюрморт», 2017

 

Антон Пуціла
Фото аўтара