Домой Видео У Бабруйску адкрылася «Прастора жыцця Леаніда Левіна»

У Бабруйску адкрылася «Прастора жыцця Леаніда Левіна»

Бабруйскі мастацкі музей запрашае наведаць новую выставу і замаўляць відэапрэзентацыю.

19 красавіка ў Бабруйскім мастацкім музеі адкрыўся выставачны праект «Леанід Левін. Прастора жыцця», прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі падчас Другой сусветнай вайны, 50-годдзя адкрыцця мемарыяльнага комплексу «Хатынь» і 5-годдзя адкрыцця ў Бабруйску помніка ахвярам фашызму: спаленым і расстраляным ваеннапалонным – «Куб мужнасці і смутку».

 Леанід Левін, Бабруйск Леанід Левін, Бабруйск Леанід Левін, БабруйскАдкрыццё адбылося з удзелам дачкі мастака Галіны Левінай, лаўрэаткі Дзяржаўнай прэміі Беларусі, стваральніцы архітэктурных і манументальных помнікаў. Акрамя яе і супрацоўнікаў музея, выставу прадставілі кіраўнік Гістарычнай майстэрні имя Леаніда Левіна і Александр Шаппо – мастак, скульптар, суаўтар Леаніда Левіна.

 

 Леанід Левін, Бабруйск

 Леанід Левін, БабруйскВыставачны  праект складаецца з трох самастойных частак. Дзве з іх прадаставіў фонд Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау.

Першая – выстава «На шляху да агульнаеўрапейскай культуры памяці. Творчасць Галіны Левінай і Леаніда Левіна» – апавядае пра іх як творчых людзей, пра іх унёсак у агульнаеўрапейскую культуру памяці.

Стваральнікі мастоў памяці паміж краінамі – так можна ахарактарызаваць творчасць Леаніда Мендзелевіча і Галіны Леанідаўны, таленавітых і шчырых у створаных імі манументальных творах.

Экспанаты наглядна дэманструюць маштаб і шматграннасць іх дзейнасці: архітэктура, жывапіс і графіка, грамадская дзейнасць, літаратура.

Другая экспазіцыя «Вайна і каханне» – гэта гісторыя кахання бацькоў Леаніда Левіна ў іх ваенных лістах, фотаздымках, паштоўках, якія і сталі экспанатамі выставы. Раней гэтыя выставы ўжо экспанаваліся ў сталіцы, а таксама – у Барысаве, Полацку, Чэрвені.

 Леанід Левін, Бабруйск

А з сямейнага архіва прадастаўлена графіка Леаніда Левіна «Беларускі ландшафт». Праект суправаджае відэапрэзентацыя аб мемарыяльнай архітэктуры Леаніда Левіна, падрыхтаваная навуковымі супрацоўнікамі Бабруйскага мастацкага музея. Відэапрэзентацыі будуць праводзіцца цягам экспазіцыі – да 12 траўня, – па папярэдніх замовах… Падрабязней глядзіце ў нашым відэасюжэце з адкрыцця.

 

 

Антон Пуціла
Фота и відэа Віктара Масаловіча