Домой Общество У Бабруйску адкрыўся прытулак часовага ўтрымання бяздомных жывёл

У Бабруйску адкрыўся прытулак часовага ўтрымання бяздомных жывёл

Днямі ў Бабруйску адкрыўся прытулак часовага ўтрымання бяздомных жывёл. Зроблена гэта было на базе БУК «Спецаўтапрадпрыемства». Яго работнікі будуць займацца адловам беспрытульных жывёл, вяртаннем згубленых жывёл іх гаспадарам, аказваць дапамогу хворым і кволым чацвераногім.

Гэты прытулак пабудавалі дзякуючы намаганням нашага аб’яднання, паведаміла нам старшыня грамадскага аб’яднання «Дабрачыннасць» спадарыня Вольга Азаронак. Вельмі шкада, што пасля пяцідзённага тэрміна знаходжання жывёл там, іх будуць забіваюць Таму сябры нашага аб’яднання імкнуцца як мага хутчэй знайсці ім гаспадароў.

Спадарыня Вольга паскардзілася на тое, што жывёл у прытулку дрэнна кормяць «камбікормам, які прызначаны для свіней». Дрэнныя ўмовы ўтрымання жывёл яна звязвае з недахопам фінансавання. І таму валанцёрамі збіраюцца сродкі.

Між іншым начальнік прадпрыемства БУК САП спадар Анатоль Савянкоў адмаўляе той факт, што ГА «Дабрачыннасці» належыць галоўная роля ў станаўленні прытулка:

Мы шмат што зрабілі, а лаўрамі ўвенчваюць іншых, кажа ён.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя