Домой Культура У Бабруйск зноў едзе школа гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца»

У Бабруйск зноў едзе школа гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца»

«Цяпліца», школа 9-10 лютага бабруйчан запрашаюць абмеркаваць, як зрабіць жыццё ў сваім горадзе лепшым.

«Цяпліца» праводзіць выязны семінар у Бабруйску ўжо другі раз. Удзельнікі леташняй сустрэчы рэалізавалі такія цікавыя праекты, як «Прыпынак Адамовіча», «Дзень нараджэння Бабруйска ў нефармальнай атмасферы».

На ўсю краіну вядомыя магілёўскія «цяплічныя» праекты – «Кінатэатр пад адкрытым небам», «Пазітыўныя знакі», «Вершы на сценах», «Лесвіца-вышыванка», «Начныя экскурсіі», «Дранік-фэст», «Вялікі гарадскі пікнік».

«Для тых, хто хоча зрабіць жыццё ў сваім горадзе лепшым, але не ведае, як» – пад такім слоганам працуе «Цяпліца». Цягам серый сустрэчы і лекцый актывісты Школы дапамагаюць неабыякавым гараджанам стаць больш ініцыятыўнымі і актыўнымі ўдзельнікамі гарадскога жыцця, быць рухавікамі падзей і працэсаў  па паляпшэнні жыцця ў горадзе.

9 і 10 лютага арганізатары «Цяпліцы» падзеляцца з бабруйчанамі сваім досведам і пастараюцца дапамагчы гараджанам знайсці самыя кароткія шляхі ад з’яўлення цікавай ідэі да паспяховай рэалізацыі.

Мерапрыемства бясплатнае.

Каб стаць удзельнікам, трэба запоўніць анкету-заяўку па спасылцы:  да 7 лютага ўключна.

Заняткі будуць праходзіць у тайм-клубе «1387» па адрасе: вул.Чангарская, 54:

  • У суботу 9 лютага – ад 11.00 да 18.00
  • У нядзелю 10 лютага – ад 11.00 да 16.00