Домой Общество У Бабруйск прыехаў кіраўнік Інфармацыйнага бюро DAAD з горада Мінска спадар Міхаэль...

У Бабруйск прыехаў кіраўнік Інфармацыйнага бюро DAAD з горада Мінска спадар Міхаэль Клеес





Шмат хто хацеў бы атрымаць адукацыю за мяжой, але не ва ўсіх ёсць такая магчымасць. Адна з прычын гэтага няведанне таго, як можна трапіць у замежны ВНУ. Магчымасць даведацца аб гэтым атрымалі 22 кастрычніка вучні БФ Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

З запрашэннем паўдзельнічаць у прэзентацыі «Стыпендыяльная праграма DAAD. Вучоба і правядзенне навуковых даследаванняў у Германіі» у Бабруйск прыехаў кіраўнік Інфармацыйнага бюро DAAD з горада Мінска спадар Міхаэль Клеес.

Госць распавёў аб праграме: што гэта такое, калі ўзнікла, што трэба для таго, каб атрымаць адукацыю ў Нямеччыне.

Як высветлілася, перш за ўсё трэба ведаць нямецкую мову, бо без гэтага будзе «немагчыма зразумець тое, чаму вас вучаць».

Ёсць яшчэ шэраг праграм для англійскамоўных навучэнцаў.

У нас ёсць праграмы на вельмі разнастайную тэматыку, для розных мэтавых груп: для гуманітарыяў, былых стыпендыантаў, творчыя спецыяльнасці карацей кажучы, для студэнтаў ВНУ і не толькі. Прэтэндэнт павінен абраць сабе летні курс, на які ён жадае трапіць і абавязкова аргументаваць, чаму ён абраў менавіта гэты курс, навошта ён яму спатрэбіўся, папярэджвае спадар Клеес.

Акрамя аргументацыі трэба падаць яшчэ і дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць вышэйшай адукацыі ў стыпендыята. А для некаторых праграм трэба нават запрашэнне ад аднаго з нямецкіх прафесараў. Але гэта «толькі фармальнасць» заяўляе спадар Клеес.

Дзякуючы нашым праграмам, працягвае ён, вы можаце правесці сваё навуковае даследаванне, пабольшыць свае веды ў той ці іншай навуковай галіне. Але не прапаную выбіраць ВНУ буйных гарадоў Германіі, бо туды хочуць усе
Напрыканцы мерапрыемства былі раздадзены флаеры, дзе змяшчалася больш дакладная інфармацыя на дадзеную тэматыку.

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя