Домой Новости У Бабруйск прыедзе зорка баскетбола Аляксандр Куль

У Бабруйск прыедзе зорка баскетбола Аляксандр Куль

 баскетбол, Аляксандр Куль, Бабруйск, зорка Адзін з самых высокіх беларусаў (рост – 213 см), майстар спорту, чэмпіён Еўропы і топ-мэнэджар у адной асобе выступіць перад бабруйчанамі на моўных курсах «Мова нанова» у пятніцу, 12 красавіка.

Аляксандр Куль нарадзіўся 25 красавіка 1975 года ў вёсцы Бароўка ў Віцебскай вобласці. Займацца баскетболам пачаў ва ўзросце 12 гадоў.

У сезоне 1993-94 стаў чэмпіёнам Беларусі.

У 1994 годзе з’ехаў у ЗША, выступаў за каманду ўніверсітэта Джорджа Вашынгтана.

У 1999 годзе, паводле апытання газеты «Прэсбол», быў названы лепшым баскетбалістам Беларусі.

У 1993-94 і 1998 – 2008 гадах быў гульцом зборнай Беларусі па баскетболе.

Пасля сканчэння гульнявой кар’еры стаў дырэктарам цэнтра эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынга ў клубе «Мінск-2006». Менавіта Куль прапанаваў пераназваць клуб у «Цмокі-Мінск».

Паразмаўляць з цікавым госцем можна будзе ў пятніцу, 12 красавіка.

Пачатак сустрэчы – 18.00.

Адрас: тайм-клуб «1387», вул.Чангарская, 54.

Уваход вольны.