Домой Главные новости У Бабруйск прыедзе Каляда

У Бабруйск прыедзе Каляда

Сталічныя артысты прадставяць у «Тайм-клубе» музычную беларускамоўную праграму «Калядная ялінка»

4 студзеня ў Бабруйску адбудзецца музычная беларускамоўная праграма «Калядная ялінка». Яе ў нашым горадзе прадстаўляюць сталічная «Арт-Сядзіба» і Сяржук Доўгушаў. Маленькіх гледачоў чакае казачная праграма для дзяцей «Прыехала Каляда!». Яе галоўныя персанажы – каза і музыкі-калядоўшчыкі з гурта «Vuraj».

Праз іх і разам з імі – святочныя песні, танцулькі, навагоднія карагоды, а таксама – мноства цудаў і сюрпрызаў. Творцы і выканаўцы «Каляднай ялінкі» абяцаюць, што яна стане выдатным падарункам для бабруйскіх дзяцей.

Праграма пройдзе у Крэатыўнай прасторе «13:87» (вул. Чангарская, 54). Пачатак імпрэзы – а 18-й гадзіне. Уваход – 5-8 руб.

у Бабруйск прыедзе Каляда, «Тайм-клуб», «Арт-Сядзіба»

 

Антон Пуціла