Домой Культура У Бабруйск прыедзе ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра

У Бабруйск прыедзе ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра

у Бабруйск прыедзе, ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра, "Мова Нанова"Чарговы занятак курсаў беларускай мовы «Мова Нанова» 24 лістапада будзе прысвечаны асобе класіка беларускай літаратуры – Якубу Коласу.

З гэтай нагоды ў Бабруйск завітае ўнучка Якуба Коласа (сапраўднае імя – Канстанцін Міцкевіч) і Янкі Маўра – Марыя Міцкевіч. Сустрэча прымеркаваная да 135 угодкаў са дня нараджэння літаратара.

– Якуб Колас – адзін з самых вядомых беларускіх аўтараў. Яго ведаюць усе, нават тыя, хто зусім «праспаў» курс беларускай літаратуры ў школе. Мая непісьменная прабабуля чытала нам, малым, урыўкі з «Новай зямлі» напамяць.

Ён самы сапраўдны народны аўтар, па-за дзяржаўнымі прэміямі. А тое, што яго гісторыю можна будзе пачуць з вуснаў унучкі – двойчы захапляльна, – распавядае вядоўца курсаў «Мова Нанова» Алеся Лацінская.

Падчас заняткаў таксама можна будзе даведацца пра цікавыя мясціны Баранавічаў, бо гэтым разам на курсы завітаюць баранавіцскія выкладчыкі і студэнты «Мова Нанова». Яны падрыхтавалі адмысловы гайд па горадзе.

Наведвальнікаў чакаюць па адрасе: вул. Чангарская, 54 (крэатыўная ппрастора «1387»), пачатак а 18.00.

 

Падрыхтавала Ганна Дусь

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя