Домой Общество У Бабруйск прыедуць Статкевіч, Някляеў і Фядыніч

У Бабруйск прыедуць Статкевіч, Някляеў і Фядыніч

У Бабруйску 19 сакавіка адбудзецца сустрэча зь Мікалаем Статкевічам, Уладзімерам Някляевым і Генадзем Фядынічам.

Сустрэча ладзіцца ў рамках «Клюбу імя Яна Хадкевіча». На ёй госьці распавядуць аб Кангрэсе дэмакратычных сіл, а таксама аб сваёй палітычнай барадзьбе з рэжымам. Кожны, хто жадае, зможа задаць пытаньне паважаным гасьцям.

Прыходзьце на офіс аб’яднаных дэмакратычных сіл Бабруйска па адрасе вул. Кастрычніцкая, д. 173-а. Пачатак а 15:00.

Яўген Глаголеў-Васьковіч