Домой Культура У Бабруйск прыедуць музыка Кася Камоцкая і рэжысёр Віктар Корзун

У Бабруйск прыедуць музыка Кася Камоцкая і рэжысёр Віктар Корзун

у Бабруйск прыедуць, музыка Кася Камоцкая, рэжысёр Віктар Корзун, творчая сустрэча, дакументальная стужка, выступ спявачкіТворчая сустрэча будзе складацца з прагляду дакументальна стужкі і выступу спявачкі.

14-га чэрвеня ў Бабруйску пройдзе прэм’ерны паказ фільма рэжысёра Віктара Корзуна «Паралелі. Такое рознае падабенства».

У 37-хвіліннай дакументальнай стужцы робіцца аналіз Беларусі сярэдзіны мінулага стагоддзя і нашага часу. У ёй выкарыстаны унікальныя кадры кінахронікі, гучаць кароткія гісторыі жанчын-палітвязняў, удзельніц Саюза Беларускіх патрыётаў – Марыі Бялевіч і валанцёркі выбарчага штаба паэта, кандыдата ў прэзідэнты ў 2010 годзе Уладзіміра Някляева – Александрыны.

Абедзьве актывісткі трапілі пад рэпрэсіўныя жорны дзяжаўнага апарата. Таксама героямі стужкі з’яўляюцца праваабаронца і літаратуравед Алесь Бяляцкі, палітык Павел Севярынец і культуролаг, кінакрытык Міхась Жбанкоў.

Пасля прагляду фільма адбудзецца яго абмеркаванне з гледачамі.

у Бабруйск прыедуць, музыка Кася Камоцкая, рэжысёр Віктар Корзун, творчая сустрэча, дакументальная стужка, выступ спявачкі

А скончыцца імпрэза музычным выступам легендарнай спявачкі Касі Камоцкай. Яна вядомая аматарам музыкі перш за ўсё па праекту «Новае неба». Атрымлівала «Рок-карону» у намінацыі «Рок-князёўна» на цырымоніях 1994 і 1995 гадоў, а ў 1996 годзе адмовілася ад чарговага ўручэння ўзнагароды.

Творчы вечар пройдзе па адрасе: вуліца Кастрычніцкая, 33 (у 20 метрах ад скрыжавання вуліц Бахарава і Кастрычніцкая).

Пачатак а 18.00. Уваход вольны.

 

Васіль Кулікоў