Домой Культура У Бабруйск едзе паэт Віталь Рыжкоў

У Бабруйск едзе паэт Віталь Рыжкоў

11-га траўня літаратар выступіць на моўных курсах “Мова нанова”.

Віталь Рыжкоў – беларускі паэт, перакладчык, музыка. Нарадзіўся 28-га красавіка 1986 года ў Магілёве. Цяпер жыве ў Менску. З’яўляецца лаўрэатам прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2008), фіналістам конкурсаў Беларускага ПЭН‑цэнтру да стагоддзя газеты «Наша Ніва» (2006), конкурсу імя К. Шэрмана (2009), пераможцам слэму фэстывалю «Березневі Коти-4» (г. Ужгарад, Украіна), лаўрэатам прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча за кнігу паэзіі «Дзверы, замкнёныя на ключы». Вершы Віталя Рыжкова друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», штотыднёвіках «Наша Ніва», «Новы час». Удзельнічае ў літаратурных фэстывалях «Порядок слов» (Менск, 2006 – 2010), «Кіеўскія Лаўры» (Кіеў, 2008), рэп-праекце “Belaroots” і ў іншых літаратурных мерапрыемствах у Беларусі, Украіне, Расеі. Таксама ён – аўтар музычнага праекта “Angst”.

Перакладае з ангельскай і ўкраінскай моў.

Акрамя выступу Віталя Рыжкова студэнтам “Мова нанова” Дар’я Карніцкая распавядзе пра сучасны этыкет.

Пачатак заняткаў 11-га траўня, у 18.00, у тайм-клубе “1387” (вул. Чангарская, 54).

Уваход вольны.

 

Марына Міхневіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя